За дынамічнае развіццё сістэмы адукацыі

За дынамічнае развіццё сістэмы адукацыі

seminar

sema

Творчая справаздача аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на тэму “Дынамічнае развіццё сістэмы адукацыі — гарантыя павышэння якасці адукацыі” была прапанавана калегам з усёй вобласці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення адукацыі, Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, спецыялісты гэтага ўпраўлення, а таксама начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў рэгіёнаў Магілёўшчыны.
Праграма была насычанай. Удзельнікі наведалі дзве ўстановы адукацыі, пазнаёміліся з работай Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, пабывалі ў трэнажорнай зале “Геркулес” і дзіцячым садку а/г Мышкавічы. Падчас наведвання гэтых аб’ектаў прысутныя мелі магчымасць паназіраць за ўмовамі і арганізацыяй навучальнага працэсу, пазнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай устаноў, а таксама падзяліцца вопытам уласнай работы.Наведванне Стайкаўскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы садок—пачатковая школа пачалося са знаёмства з выставай “Субота ў цэнтры ўвагі. Стварай, дзейнічай, спрабуй!”, якая размясцілася ў фае ўстановы адукацыі.
З тым, якія тут створаны ўмовы па забеспячэнні якасці ўзаемадзеяння пры рэалізацыі праграм дашкольнай адукацыі і першай ступені пачатковай адукацыі пазнаёміла дырэктар НПК Алена Волкава:
— Сваю работу навучальная ўстанова распачала ў 2009 годзе. Да гэтага перыяду ў Стайках працавала базавая школа і дзіцячы садок. Школа размяшчалася ў драўляным будынку, дзе не было каналізацыі і водаправода, спартыўнай залы, рабятам даводзілася харчавацца ў сталовай сельскай гаспадаркі. У сувязі з гэтым раённай уладай было прынята рашэнне аб рэарганізацыі школы ў навучальна-педагагічны комплекс.
Да існуючага будынку дзіцячага садка зрабілі прыбудову, ва ўсіх памяшканнях быў праведзены рамонт, з’явілася асобная кацельня. У новай частцы будынку размясціліся вучэбныя кабінеты, спартыўная зала, харчблок з абедзеннай залай.
Зараз навучальную ўстанову наведваюць 16 вучняў пачатковых класаў і 25 выхаванцаў дзіцячага садка. Педагагічны калектыў складаецца з 7 педработнікаў: чатырох настаўнікаў і трох выхавальнікаў.
Рабяты з 5-га па 11-ты класы навучаюцца ў Чыгірынскай СШ, арганізаваны іх падвоз на школьным аўтобусе. З верасня 2012 года ў сувязі з закрыццем дзіцячага садка ў в.Чыгірынка ажыццяўляецца падвоз васьмі малышоў з гэтай вёскі ў Стайкаўскі НПК ДС—ПШ.
Удзельнікі творчай справаздачы прайшлі па кабінетах, пазнаёміліся з тым, як арганізаваны працэсы выхавання і навучання дзяцей. Кабінеты аснашчаны камп’ютарамі, што дазваляе настаўнікам прымяняць на сваіх занятках навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі, поўнасцю ўкамплектавана неабходным інвентаром спартыўная зала.
Начальнік упраўлення адукацыі, Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў звярнуў увагу прысутных на шляхі павышэння якасці адукацыйнага працэсу.

У маланапаўняльных класах, заўважыў Уладзімір Рыжкоў, інтарэс рабят да навучання змяншаецца, акрамя таго, у такіх школах складана кантраляваць  якасць адукацыі. Таму ў нашай краіне працягваецца аптымізацыя малакамплектных навучальных устаноў. Укладваць значныя грашовыя сродкі ў неперспектыўныя школы і дзіцячыя садкі, якія закрыюцца праз год-два, не мае сэнсу.
— Што тычыцца Стайкаўскага НПК ДС—ПШ, то тут кампактная, патрэбная і эфектыўна працуючая ўстанова адукацыі, вось менавіта да гэтага мы і павінны імкнуцца ў працэсе аптымізацыі ўстаноў адукацыі, — адзначыў Уладзімір Рыжкоў.
Наступным прыпынкам стаў Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска. Як і прынята, шаноўных гасцей тут сустрэлі хлебам-соллю.
З прывітальным словам да іх звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава. Яна расказала аб рабоце па ўмацаванні  матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна. Штогод на гэтыя мэты з бюджэту выдзяляюцца значныя фінансавыя сродкі. У свой час у межах увядзення ў строй аграгарадкоў быў праведзены капітальны рамонт амаль усіх сельскіх устаноў адукацыі. На дадзены момант увага кіраўніцтва раёна звернута на гарадскія школы і дашкольныя ўстановы адукацыі.
Аб арганізацыі вучэбнага працэсу і поспехах вучняў Кіраўшчыны расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Каранкевіч.
Зараз установы адукацыі раёна наведваюць 2746 рабят: 679 — дашкольныя, і 2067 — школы.
— Галоўнымі задачамі сістэмы адукацыі з’яўляюцца павышэнне якасці навучальнага працэсу праз узмацненне ўпраўленчай дзейнасці кіраўнікоў устаноў адукацыі і ролі факультатыўных заняткаў падчас навучання, а таксама захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, — адзначыла Алена Міхайлаўна.
З кожным годам павялічваецца колькасць дыпламантаў і пераможцаў алімпіяд розных узроўняў — ад раённых да рэспубліканскіх.
Усе ўстановы адукацыі раёна імкнуцца да змястоўнага напаўнення шостага школьнага дня. Пры планаванні мерапрыемстваў выкарыстоўваецца дыферынцыраваны падыход з улікам інтарэсаў і магчымасцей школьнікаў рознага полу і ўзросту, стану здароўя і фізічнага развіцця. Гэта дазваляе ўсім вучням без выключэння прымаць актыўны ўдзел у праводзімых мерапрыемствах.
Супрацоўнікамі аддзела і настаўнікамі школ раёна праводзіцца значная работа з рабятамі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, пад пастаянным кантролем дзеці — з сацыяльна няўдачных сем’яў і знаходзячыеся ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Аб развіцці здольнасцей і інтарэсаў дзяцей і моладзі, задавальненні іх рознабаковых індывідуальных патрэб у дадатковай адукацыі, інтэлектуальным, духоўным і фізічным развіцці расказала дырэктар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ларыса Гаўрылава. Работа Цэнтра наладжана так, каб максімальна ўлічваць запатрабаванні рабят і пажаданні бацькоў. Матэрыяльна-тэх-нічная база і кадравы патэнцыял установы адпавядаюць сучасным патрабаванням.
Пры Цэнтры функцыянуюць 11 аб’яднанняў, 2 клубы і 2 студыі. Занятасць у Цэнтры ў шосты школьны дзень складае каля 70% ад агульнай колькасці дзяцей. Дадатковай адукацыяй ахоплена і значная частка рабят у сельскіх населеных пунктах раёна.
Самымі папулярнымі накірункамі дзейнасці ў рабят з’яўляюцца: мастацкі, вакальны, харэаграфіны, тэхнічны, фізкультурна-спартыўны і турысцка-краязнаўчы. Выхаванцы гурткоў Цэнтра — пастаянныя ўдзельнікі і частыя пераможцы конкурсаў ад абласнога і рэспубліканскага да міжнароднага ўзроўняў.
Увазе ўдзельнікаў творчай справаздачы былі прапанаваны выставы “Ад творчасці педагога да творчасці вучня”, “Эканомім разам са сваёй краінай”, прымеркаваная да Года беражлівасці. Госці наведалі майстар-класы “Развіццё здольнасцей вучняў у аб’яднаннях па інтарэсах”, назіралі за заняткамі рабят у клубе “Шчыт”, студыі “Імпульс”, аб’яднаннях па інтарэсах “Вернісаж” і “Імідж”.
Падчас наведвання аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прадстаўнікі сферы адукацыі вобласці пазнаёміліся з работай інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра, які садзейнічае павышэнню прафесійнага майстэрства кіраўнікоў і педагогаў устаноў адукацыі раёна.
Наступным аб’ектам наведвання  стала трэнажорная зала “Геркулес”. Свае заняткі тут праводзяць 40 выхаванцаў ДЮСШ, дарэчы, для іх яны бясплатныя. Актыўна наведваюць трэнажорную залу і аматары здаровага ладу жыцця, балазе, што кошт білета адносна невялікі. Грашовыя сродкі, якія зарабляе “Геркулес”, выкарыстоўваюцца для арганізацыі спартыўна-масавых мерапрыемстваў у раёне.
Зацікаўленасць ва ўдзельнікаў творчай справаздачы выклікала наведванне гімназіі горада. Як адзначыла яе дырэктар Людміла Ісакава, тут  створаны максімальна камфортныя ўмовы як для вучняў, так і для настаўнікаў. За апошнія гады значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база.
Укамплектаваны неабходным абсталяваннем лінгафонны кабінет, прэзентацыя работы якога выклікала ва ўдзельнікаў справаздачы шчыры інтарэс.
Гімназіяй распрацаваны і актыўна вядуцца работы па праектах: “Экацэнтр”, “Прэс-цэнтр”, “Цэнтр здароўя”. Вучні разам са сваімі настаўнікамі-куратарамі актыўна ўдзельнічаюць у інтэрнэт-алімпіядах.
Клопат аб здароўі школьнікаў пачынаецца ў гімназіі з уваходу ва ўстанову: гэта і асвятленне памяшканняў, заняткі фізкультурай і спортам, збалансаванае харчаванне, правядзенне Дзён здароўя і інш. Галоўнае, што гімназія дае магчымасць кожнаму вучню раскрыць свае здольнасці і рэалізаваць сябе ў поўнай меры, зазначыла Людміла Ісакава.
Прыемныя ўражанні ва ўдзельнікаў творчай справаздачы выклікала наведванне дзіцячага садка а/г Мышкавічы.  Тут да ўдзельнікаў мерапрыемства  далучыўся старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў.
Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў, што, пачынаючы з 2008 года, раённай уладай быў распрацаваны і паступова ўвасабляецца ў жыццё план развіцця сферы адукацыі. Па магчымасці на гэтыя мэты накіроўваюцца неабходныя грашовыя сродкі. Праводзімая работа ставіць сваёй мэтай задавальненне адукацыйных патрэб і творчых інтарэсаў дзяцей. Раённая ўлада заўсёды імкнецца падтрымліваць таленавітую моладзь, дапамагае  ёй рэалізаваць сябе, свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, канстатаваў старшыня райвыканкама.
Загадчыца дзіцячага садка “Вясёлка” а/г Мышкавічы Людміла Церахава давяла да ведама гасцей, што такі праект дашкольнай ўстановы, як у іх, у сваім родзе адзіны ў Беларусі. На яе тэрыторыі размешчаны летні амфітэатр,   2 басейны, вялікая колькасць прылад для рухомых гульняў рабят і заняткаў спортам. Работнікі ўстановы прыкладаюць шмат намаганняў, каб падтрымліваць дзіцячы садок у прывабным выглядзе: праводзяць касметычныя рамонты, паўсюль вялікая колькасць кветак і іншых раслін.
Рабяты разам са сваімі выхавальнікамі паказалі гасцям тэатралізаванае прадстаўленне і ўручылі памятныя сувеніры.
Завяршылася мерапрыемства абменам уражаннямі і падвядзеннем вынікаў творчай справаздачы. Было выказана меркаванне, што мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыі неабходна працягваць і надалей.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024