За парушэнне правілаў утрымання сабак — адміністрацыйнае пакаранне

У №93 раённай газеты быў надрукаваны зварот жыхара горада А.П.Маглюя, у якім ён узнімаў наступную праблему: калі гаспадары дамоў выстаўляюць на вуліцу смецце ў мяхах, каб іх забраў транспарт УКП “Жылкамгас”, на мяхі нападаюць сабакі, разрываюць іх, і змесціва разлятаецца і рассыпаецца па ўсёй вуліцы. Прычым, як адзначаў А.П.Маглюй, палова сабак — не бадзяжныя, а маюць рэальных уладальнікаў. “Трэба быць у адказе за тых, каго прыручылі” — так называлася публікацыя, а заяўнік паставіў пытанні: як прымусіць уладальнікаў сабак утрымліваць сваіх пітомцаў па правілах, як зберагчы мяхі са смеццем ад сабак, каб яно трапіла на палігон, а не разляталася па вуліцы?
Рэдакцыя папрасіла пракаменціраваць сітуацыю кіраўніцтва УКП “Жылкамгас”. Яго дырэктар Ю.В.Мацюшонак палічыў патрэбным нагадаць уладальнікам сабак правілы іх утрымання.
Согласно п.5 САНИТАРНЫХ  И ВЕТЕРИНАРНЫХ ПРАВИЛ, утвержденных Постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь и Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь от 30.05.2000 № 28/10, владельцы собак, имеющие в собственности или пользовании земельный участок, могут содержать собак в свободном выгуле только на хорошо огороженной территории или на привязи. О наличии собаки должна быть сделана предупреждающая надпись при входе на участок.
За нарушение правил содержания домашних и (или) хищных животных граждане несут ответственность в соответствии со ст. 15.47. Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях от 21 апреля 2003 г. № 194-3, где предусмотрено:
1. Нарушение правил содержания собак, кошек и (или) хищных животных — влечет предупреждение или наложение штрафа в размере от одной до пятнадцати базовых величин.
3.То же нарушение, повлекшее причинение вреда здоровью людей или имуществу, — влечет наложение штрафа в размере от десяти до тридцати базовых величин или административный арест.
У сувязі з гэтым пры ўстанаўленні ўладальнікаў сабак, якія, па словах А.П.Маглюя, разрываюць мяхі з адходамі, выстаўленымі для пагрузкі і вывазу на палігон, будуць складзены адміністрацыйныя пратаколы.
УКП “Жылкамгас” рэкамендуе выкарыстоўваць для збору смецця шчыльныя (рус. — плотные) мяхі і завязваць іх, выстаўляць упакаваныя мяхі ў дзень збору і вывазу адходаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.