Змястоўная экскурсія

mvd

Па ініцыятыве райкама БРСМ і РАУС для рабят — байцоў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку г.Кіраўска і раёна была арганізавана паездка ў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь. Падпалкоўнік міліцыі Сяргей Самсонаў і старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы Аляксандр Пануждаеў пазнаёмілі моладзь з буднямі курсантаў. Даведаліся мы, як пераадольваецца спецыялізаваная паласа перашкод з элементамі псіхалагічнага ўздзеяння.
Завяршаючым этапам экскурсіі стала наведванне гістарычнай залы навучальнай установы. Рабяты акунуліся ў гісторыю міліцыі, праваахоўчага руху розных гадоў.
Гэты дзень пакінуў масу станоўчых эмоцый. Спа-дзяемся, што байцы маладзёжных атрадаў аховы правапарадку стануць не толькі дастойнымі памочнікамі міліцыі, але і яе надзейнай зменай.
Трэба адзначыць, што паездка была арганізавана пры падтрымцы РГА “Белая Русь” і ГА “Беларускі фонд міру”.
Алена ОСІПАВА,
першы сакратар райкама ГА “БРСМ”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.