Для дасягнення эфектыўнага росту эканомікі

finy

Спаўняецца 95 гадоў з дня ўтварэння фінансавай сістэмы рэспублікі.
Фінансавая сістэма нашай дзяржавы будуецца на прынцыпах незалежнасці, публічнасці, самафінансавання, забеспячэння сацыяльнай справядлівасці.  Згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь фінасава-крэдытная сістэма краіны ўключае бюджэтную сістэму, банкаўскую, а таксама фінансавыя сродкі пазабюджэтных фондаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадзян. На тэрыторыі рэспублікі праводзіцца адзіная бюджэтна-фінансавая, падатковая, грашова-крэдытная, валютная палітыка.
Станаўленне фінансавай сістэмы праходзіла ў складаных абставінах. 1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 7 студзеня пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўраду БССР засноўваецца Камісарыят фінансаў рэспублікі, які паклаў пачатак нацыянальным органам кіравання фінансавай сістэмай.
Сёння фінансавая сістэма краіны — гэта вялікая структура, пабудаваная па міжнародных стандартах з улікам спецыфікі эканомікі нашай дзяржавы. Перад ёй стаіць задача стварэння ўсіх неабходных умоў для дасягнення эфектыўнага росту эканомікі рэспублікі і на гэтай аснове галоўнай сацыяльнай мэты — павышэння ўзроўню жыцця людзей.
Паспяхова выконвае ўскладзеныя на яго задачы зладжаны калектыў фінансавага аддзела Кіраўскага райвыканкама. Дакладна вядзецца ўлік паступлення сродкаў у бюджэт раёна і яго выкананне.

На здымку (злева направа): галоўны эканаміст Святлана Дзямешка, намеснік начальніка Аксана Дваракоўская, эканаміст Аксана Пігулеўская, начальнік фінансавага аддзела Галіна Шупікава, галоўны эканаміст Раіса Куляўцова, галоўны бухгалтар Людміла Даманнікава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.