Па пытаннях выдання тэлефоннага даведачніка і магчымасці адкрыцця секцыі “Тканіны”

Група жыхароў мікрараёна ПМК-255 звярнулася ў раённую газету з просьбай апублікаваць каментарыі адказных асоб па наступных пытаннях: калі ў раёне будзе выдадзены новы тэлефонны даведачнік (апошняе яго выданне было ў 2005 годзе) і ці магчыма ў адным з магазінаў райспажыўтаварыства райцэнтра адкрыць секцыю “Тканіны” (запыты былі надрукаваны ў №98 за 2013 год).
Рэдакцыя атрымала адказы з раённага вузла электрасувязі і райспажыўтаварыства і знаёміць з імі чытачоў “раёнкі”.Па пытанні выдання тэлефоннага даведачніка начальнік раённага вузла электрычнай сувязі А.С. Ткачоў прадаставіў інфармацыю начальніка камерцыйнай службы Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам”  В.І.Агеенка: “У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 года №450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”, выданне тэлефонных даведачнікаў належыць ліцэнзаванню. У сувязі з тым, што РУП “Белтэлекам” не мае ліцэнзіі на выдавецкую і паліграфічную дзейнасць, выданне тэлефонных даведачнікаў сваімі сіламі немагчымае.
З мэтай выдання тэлефонных даведачнікаў Магілёўскі філіял РУП “Белтэлекам” праводзіць працэдуру аўкцыёна на аднаразовую перадачу правоў на выкарыстанне базы дадзеных тэлефонных нумароў для выдання тэлефонных даведачнікаў.  Перадача базы дадзеных тэлефонных нумароў ажыццяўляецца пасля заключэння дагавора з пераможцам аўкцыёна, маючым ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць (выдавец) і аплату кошту базы да-дзеных.
У ліпені 2013 года Магілёўскім філіялам РУП “Белтэлекам” праводзіўся аўкцыён на аднаразовую перадачу правоў на выкарыстанне базы дадзеных аб тэлефонных нумарах абанентаў для выдання тэлефонных даведачнікаў, аднак ад выдаўцоў г.Кіраўска і Кіраўскага раёна прапаноў на ўдзел не паступала.
У 2014 годзе плануецца правядзенне аўкцыёна на аднаразовую перадачу правоў на выкарыстанне базы дадзеных, у тым ліку па г.Кіраўску і Кіраўскім раёне”.
Па пытанні магчымасці адкрыцця секцыі “Тканіны” намеснік старшыні праўлення Кіраўскага райспажыўтаварыства Т.В.Акушэвіч паведаміла:”У цяперашні час ва ўнівермагу г.Кіраўска ў аддзеле “Трыкатаж” у продажы маюцца тканіны масавага попыту: бязь, сацін, паркаль. Гэты асартымент запатрабаваны, бо не ўяўляе складанасці пашыць ручнік, прасціну, пялёнку і г.д.
Тканіны касцюмна-сукенкавай групы ад вытворцы паступаюць у рулоне не менш 40 метраў. Каб пакупнік мог вы-браць тканіну для пашыву юбкі, жылета і г.д., неабходна прадставіць у асартыменце не менш    5-10 колераў.  Гэта парадку 400 метраў аднаго віду. Таксама і па іншым асартыменце тканін. Паколькі гэты тавар адпускаецца пастаўшчыкамі па папярэдняй аплаце і з’яўляецца працягларэалізуемым таварам, у райспажыўтаварыства няма магчымасці мець у астатках такія аб’ёмы складанарэалізуемага тавара.  У сувязі са складаным эканамічным становішчам, адсутнасцю ўласных абаротных сродкаў асартыментная матрыца тавараў у магазінах райспажыўтаварыства пераглядаецца на карысць хуткаабарочваемых тавараў.  Нападставе гэтага райспажыўтаварыства пакуль не мае магчымасці прадаставіць асартымент указанага заяўнікамі віду тканін.”

Рэдакцыя нагадвае, што па просьбе чытачоў раённай газеты адноўлена рубрыка “Пытанне да ўлады”. Жыхары горада і раёна могуць дасылаць цікавячыя іх пытанні сацыяльна-эканамічнага, грамадскага, гаспадарча-бытавога характару ў рэдакцыю ці на афіцыйны сайт рэдакцыі www.kirovsk.by
Даведкі — па тэлефонах: 24-4-76, 24-2-63.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.