Свята лыжнага спорту і зімовых забаў

Свята лыжнага спорту і зімовых забаў

lusnikiKohnochempion

 

Сусветны дзень снегу традыцыйна адзначаецца ў студзені больш чым у 40 краінах свету. Пакуль гэтае свята для беларусаў новае, але яно ўжо знайшло сваіх прыхільнікаў, якія з задавальненнем выкарыстоўваюць магчымасць правесці свой вольны час на свежым паветры. Вось і кіраўчане, аматары зімовых відаў спорту ў мінулую суботу прынялі актыўны ўдзел у раённым фізкультурна-спартыўным свяце “Снежная кутерьма”, у межах якога адбыліся і спаборніцтвы “Кіраўская лыжня-2014» і розныя конкурсы. Нягледзячы на марозец і сцюдзёны вецер, у гарадскім парку Селішчы сабраліся дзесяткі людзей — школьнікі, навучэнцы ліцэя, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў горада. Хто з лыжамі — каб паўдзельнічаць у лыжных гонках, хто з санкамі — каб пакатацца з горкі і пагуляць у сняжкі, а хто і проста пахварэць за сяброў і калег, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах.
Трэба адзначыць, што сумаваць не прыйшлося нікому: вясёлая музыка, шматлікія зімовыя гульні і конкурсы надавалі цудоўны настрой і выклікалі яскравыя эмоцыі.
Пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь быў узняты Дзяржаўны флаг краіны. Са словамі прывітання да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, яна шчыра пажадала ўсім прысутным поспехаў у спаборніцтвах і прыемнага зімовага адпачынку.
Лыжная гонка праводзілася па сямі ўзроставых групах на розныя дыстанцыі. Жаданне перамагчы назіралася ва ўсіх удзельнікаў спаборніцтва, але, як і ў любым відзе спорту, былі тут свае лідары.
Першае месца сярод каманд арганізацый і прадпрыемстваў раёна занялі прадстаўнікі СВК “Добасна-агра”, на другім і трэцім месцах адпаведна — лыжнікі з СВК “Калгас “Беларусь” і ліцэя №15. Далей месцы размеркаваліся наступным чынам: каманды ліцэя №15, гімназіі,     райбальніцы, СШ №1, “Кіраўск-лён” і аўтапарка №14.
У асабістым заліку месцы з першага па трэцяе размеркаваліся ва ўзроставых групах сярод мужчын і жанчын: 13-14 гадoў — Яўген Анісімаў (СВК “Калгас “Беларусь”), Артур Заблоцкі і Уладзіслаў Шат (абодва з СШ №1); Дар’я Курбыка, Дар’я Вароніч і Наталля Сакалоўская (усе з гімназіі).
Ва ўзроставай групе 15-17 гадоў — Уладзіслаў Бацюня (ліцэй №15), Аляксандр Палуэктаў (СВК “Добасна-агра”) і Мікіта Суднікаў (СВК “Калгас “Беларусь”); Ганна Слабукова (СВК “Калгас “Беларусь”) і Вольга Юшкоўская (СВК “Добасна-агра”); 18-29 гадоў — Віктар Бялянаў (СВК “Калгас “Беларусь”), Уладзіслаў Стэфаненка (СВК “Добасна-агра”) і Уладзіслаў Немцу (ліцэй №15); Алена Осіпава (ГА “БРСМ”), Ірына Карповіч (СВК “Калгас “Беларусь”) і Ірына Сядлуха (райбальніца); 30-39 гадоў — Сяргей Садоўнікаў (гімназія); Алена Новікава (ліцэй); 40-49 гадоў — Віталь Тарасюк (СВК “Добасна-агра”), Аляксандр Дрэмезаў (ліцэй), Андрэй Дзікун (райбальніца); 50 год і старэй — Анатоль Стальмакоў (райбальніца), Уладзімір Цішкоў і Таццяна Кахно з (СВК “Добасна-агра”).
Адначасова з лыжнай гонкай праводзіліся конкурс малюнкаў на снезе “Галерэя снежных фарбаў” і спаборніцтвы па кіданні снежкамі “Снежны цір”.  Вялікімі мастакамі на снежным покрыве паказалі сябе прадстаўнікі ліцэя №15    (1 месца), гімназіі      (2 месца) і СШ №1    (3 месца). А вось самымі трапнымі ў кіданні снежкаў сталі гімназісты, на другім і трэцім месцах адпаведна — СШ №1 і ліцэй №15.

Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі першай ступені, прызёры — дыпломамі адпаведных ступеней. Каманда-пераможца атрымала кубак. Акрамя таго юнакі і дзяўчыта атрымалі медалі адпаведна занятых месцаў.
Пасля дыстанцыі ўсіх частавалі гарачым чаем, працаваў гандаль. Работнікі культуры праводзілі вясёлую забаўляльную праграму з дзецьмі, іх бацькамі і ўсімі, хто завітаў на свята.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024