З высокай мерай адказнасці

З высокай  мерай адказнасці

vital

Пытанні, якія даводзіцца вырашаць дэпутатам мясцовых Саветаў, жыццёва важныя для кожнага населенага пункта: гэта і добраўпарадкаванне, і сацыяльна-бытавыя пытанні, і іншыя. Таму людзі падчас выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў аддаюць перавагу тым, хто не раўнадушны да іх патрэб, хто любіць свой горад, вёску і ад усёй душы жадае, каб іх жыхарам больш камфортна жылося.
Адным з такіх народных выбраннікаў з’яўляецца дэпутат Мышка-віцкага сельскага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання па Букінскай выбарчай акрузе №11, загадчыца малочна-таварнай фермы “Букіно” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Наталля Шчэрбіч. Яна з высокай мерай адказнасці ставіцца і да сваіх непасрэдных працоўных абавязкаў, і да дэпутацкай работы ў сваёй выбарчай акрузе. Маючы выдатныя арганізатарскія здольнасці, Наталля Іванаўна з’ядноўвае сяльчан на добрыя справы, і вынікі сумеснай дзейнасці відавочныя. Надзейным  яе памочнікам у дэпутацкіх клопатах з’яўляецца муж Ігар Сямёнавіч, загадчык вытворчага ўчастка “Букіно” “Рассвета”, стараста гэтай вёскі.
Мы папрасілі Наталлю Шчэрбіч падзяліцца думкамі аб тым, якім павінен быць дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў, расказаць аб рабоце ў сваёй выбарчай акрузе:
— Дэпутатам Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў я была выбрана не ўпершыню. Безумоўна, я ўдзячная сяльчанам за давер, але гэты давер трэба і апраўдваць. Таму добра разумею ўсю адказнасць дэпутацкай работы і імкнуся быць карыснай людзям.
На тэрыторыі в.Букіно пражывае 120 сем’яў — 241 чалавек. З іх дзяцей да 16 гадоў — 38, працаздольнага насельніцтва — 141, пенсіянераў — 62. У першую чаргу, каб папярэдзіць некаторыя праблемныя пытанні ці эфектыўна іх вырашаць, трэба ведаць, чым і як жывуць аднавяскоўцы, што іх турбуе, якія ў іх запыты. Асаблівая ўвага — ветэранам вайны і працы, састарэлым грамадзянам, сацыяльна няўдачным сем’ям.
Значная ўвага надаецца ў нас пытанням добраўпарадкавання населенага пункта: ён знаходзіцца ўздоўж аўтатрасы Магілёў — Бабруйск,  у праязджаючых людзей па тым, як выглядаюць такія населеныя пункты, складаецца ўражанне ў цэлым аб раёне. Таму добра разумеем, што паўсюдна ў нас павінен быць парадак. І для сябе прыемна, і для іншых. Арганізую ўдзел насельніцтва ў рабоце па навядзенні санітарнага парадку на прыдамавых тэрыторыях, вуліцах, добраўпарадкаванні вёскі. Наладжваем суботнікі па навядзенні парадку ў грамадскіх месцах, на могілках.  Працуем разам і па азеляненні вёскі.
Прымаю непасрэдны ўдзел у вырашэнні пытання пераразмеркавання пустуючых земляў у рысе вёсак Букіно і Новае Стаўпішча.
Аказваю садзеянне і дапамогу сельскаму Савету ў тым, каб жыхарамі нашай вёскі былі своечасова ўплачаны зямельны падатак і падатак на нерухомасць.
Разам з сельвыканкамам арганізуем сходы грамадзян, сустрэчы падчас правядзення Адзіных дзён інфармавання.
У коле маіх абавязкаў — кантроль за работай мясцовага магазіна, вулічнага асвятлення.
Немалаважныя пытанні — папярэджванне, прафілактыка парушэнняў грамадскага парадку на нашай тэрыторыі. З’яўляючыся членам агляднай камісіі Мышкавіцкага сельвыканкама, удзельнічаю ў правядзенні праверак супрацьпажарнага стану жылых дамоў грамадзян і навучанні насельніцтва навыкам асцярожнага абыходжання з агнём.
У зоне ўвагі — асабістыя падсобныя гаспадаркі грамадзян. Разам з работнікамі сельвыканкама наладжваем падворны абход падсобных гаспадарак для ўліку плошчаў зямельных участкаў, наяўнасці асноўных відаў жывёлы і птушкі, а таксама цікавімся праблемамі, запытамі сяльчан.
Трэба асабліва адзначыць, што да кожнага звароту людзей па любых пытаннях стаўлюся з увагай, прымаю канкрэтныя меры па іх вырашэнні. Калі гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю Савета, забяспечваем іх вырашэнне адказнымі арганізацыямі.
Мы, дэпутаты, — выбраннікі народа, і служыць яму — наш найпершы абавязак.
На здымку: старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Віталь Глекаў (у цэнтры), дэпутат сельскага Савета Наталля Шчэрбіч (першая справа), стараста вёскі Букіно Ігар Шчэрбіч за абмеркаваннем надзённых пытанняў з сяльчанамі.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024