Каб захаваць мір на зямлі

galstukvsegdagotov

Традыцыйна 8 лютага, у Дзень юнага героя-антыфашыста, які быў зацверджаны Асамблеяй ААН у 1964 годзе, у нашай піянерскай дружыне імя В.М.Скварцова праходзяць урачыстыя зборы, на якіх рабяты расказваюць аб подзвігах дзяцей у розныя гады. Сапрыўдным прыкладам мужнасці і гераізму для хлопчыкаў і дзяўчынак усіх пасляваенных пакаленняў назаўсёды застануцца піянеры-героі Вялікай Айчыннай вайны, якія побач з дарослымі заваёўвалі мір, набліжалі Перамогу. Піянеры дружыны расказваюць і аб сваіх добрых справах — ушанаванні ветэранаў, дапамозе ім і адзінокапражываючым, добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў савецкіх воінаў, дапамозе птушкам зімой, добраўпарадкаванні тэрыторыі гімназіі, горада і інш.
У сувязі з 50-годдзем Дня юнага героя-антыфашыста ў гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка, на якой адбыўся прыём акцябрат у піянеры. 43 піянеры-навічкі далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць добрымі, справядлівымі і сумленнымі. Яны выказалі ўпэўненасць, што будуць дастойнай зменай старэйшым сябрам. Піянеры, настаўнікі і госця павязалі рабятам піянерскія гальштукі як сімвал прыналежнасці кожнага піянера са справамі сваёй арганізацыі, гатоўнасці раздзяліць яе добрую славу і адказнасць. На лінейцы рабяты атрымалі першыя піянерскія даручэнні.
Ганаровы госць мерапрыемства, ветэран піянерскага руху С.Д.Каранкевіч павіншавала рабят з урачыстай падзеяй, падзялілася ўспамінамі аб сваім піянерскім дзяцінстве і пажадала піянерам-навічкам ажыццявіць свае мэты, рэалізаваць сябе ў добрых і карысных справах і ганарыцца тым, што сталі піянерамі.
Сімвалічна, што сёлетні юбілейны Дзень юнага героя-антыфашыста прыпадае на год святкавання 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Шмат зроблена старэйшымі пакаленнямі для таго, каб іх нашчадкі жылі ў міры. Але і сёння, на жаль, у розных кропках планеты ўзнікаюць міжнацыянальныя канфлікты, войны, здзяйсняюцца тэрарыстычныя акты, ахвярамі якіх, у тым ліку, становяцца і дзеці.
Над нашай краінай свеціць мірнае сонца, і мы па-вінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць гэты мір. А для гэтага трэба памятаць, “якой цаной заваявана шчасце”.
Галіна РУСЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара гімназіі
па выхаваўчай рабоце.
На здымках: “Заўжды гатовы!” — адказваюць піянеры-навічкі на заклік “Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці, будзь гатовы!”; гальштук павязвае Святлана Дзмітрыеўна Каранкевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.