Іскрысты лёд паклікаў на каток

kotoki

Як толькі зіма ўступіла ў свае правы, настаўнік працоўнага навучання Паўлавіцкай СШ Юрый Макаронак разам з вучнямі побач з будынкам школы залілі каток. Зрабілі ўсё хутка, бо  падрыхтоўчыя работы выканалі яшчэ летам: змайстравалі хакейную каробку, прывезлі пясок, усё выраўнялі і пасеялі траву. Дзякуючы ўсталяваўшымся маразам, вада за кароткі час ператварылася ў гладкі і іскрысты, нібыта шкло, лёд. Аматары здаровага ладу жыцця і зімовых забаў з ліку дзяцей і дарослых з нецярпеннем чакалі, калі можна будзе нарэшце сказаць: “Эх, пракачуся!”.
Адкрыццё  катка было ўрачыстым і запамінальным, з пераразаннем чырвонай стужкі. Дырэктар школы Н.П.Макаронак пажадала рабятам весці здаровы лад жыцця і атрымліваць асалоду ад заняткаў зімовымі відамі спорту. Па яе словах, гэта цудоўная магчымасць падмацаваць сваё здароўе, зарадзіцца добрым настроем і запалам бадзёрасці на ўвесь год.
Каток стаў любімым месцам адпачынку не толькі ў вучняў і настаўнікаў школы, “пакараць” лядовую пляцоўку з задавальненнем прыхо-дзяць і жыхары аграгарадка Паўлавічы.
Улад ЮХНОЎСКІ,
міністр друку і інфармацыі
самакіравання вучняў “РЦС”
Паўлавіцкай СШ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.