Вернасць воінскаму абавязку

Вернасць  воінскаму абавязку

banifatevich

З вязаць свой лёс з арміяй Барыс Леанідавіч Карпенка вырашыў задоўга да заканчэння школы ў г.Харкаве, дзе нарадзіўся і вырас. У 1975 годзе юнак паступіў у Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. Вучоба давалася Барысу лёгка: дысцыплінаванасць і адказнасць дапамаглі яму дасканала за-своіць ваенную справу.
Пасля заканчэння навучальнай установы Барыс Карпенка быў накіраваны ў якасці камандзіра ўзвода ў Прыкарпацкую ваенную акругу 49-ы асобны разведавальны батальён. Напачатку лета 1983 года з ліку афіцэраў часці фарміравалася брыгада для ад-праўкі ў Афганістан. У састаў групы абавязкова павінен быў уваходзіць танкіст, такіх спецыялістаў у іх было двое: Барыс і яго лепшы сябар. Сваё рашэнне Б.Л.Карпенка прыняў імгненна: у сябра ў хуткім часе павінна было з’явіцца ў сям’і доўгачаканае дзіця…
Яго афганскі шлях да месца прызначэння цягнуўся больш двух тыдняў. У ліпені 1983 года старшы лейтэнант быў назначаны камандзірам узводу, які размяшчаўся ў г.Шындант, праз паўгода ён ужо камандаваў ротай.
Аднойчы Карпенка атрымаў тэрміновае паведамленне: у г.Герат “душманамі” ўзяты ў заложнікі два савецкіх саветнікі і батальён афганскіх салдат. Яго роце паступае загад правесці аперацыю па вызваленні палонных. Бой быў вельмі жорсткім, але граматна распрацаваная баявая аперацыя дазволіла без чалавечых страт выканаць ваенны загад. За бездакорнае яе правядзенне Барыс Леанідавіч Карпенка быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай  Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан — ордэнам Звязды ІІ ступені.
Яшчэ адна баявая ўзнагарода ўпрыгожвае грудзі воіна-інтэрнацыяналіста — ордэн “Чырвоная Зорка”, якую атрымаў за граматнае правядзенне шматлікіх аперацый у засадзе.
Аб сваіх баявых буднях Барыс Леанідавіч успа-мінаць не любіць. А вось аб людзях, з якімі давялося глядзець смерці ў вочы, расказвае доўга і з непрыхаванай радасцю перабірае старыя фотаздымкі, з якіх глядзяць маладыя і заўсёды ўсмешлівыя юнакі. На адным з іх, побач з Барысам стаіць яго чацвераногі сябар — сабака па мянушцы Макс. Дарэчы, пра дзвюх жывёлін, сабаку і казляня, якія жылі ў іх, вясёлыя байкі хадзілі далёка за межамі іх роты. Нават калі прыязджалі правяраючыя, першае, што прасілі паказаць, як сабака і казляня па камандзе “да бою” наперадзе экіпажа заскокваюць у танк. Відовішча было вельмі смешным…
Апошні свой бой на афганскай зямлі Барыс Карпенка правёў у чэрвені 1985 года. Паступіў загад даставіць снарады ўзводу, які дыслацыраваўся ў г.Гірышк. Рухаючыся па дарозе, яны трапілі ў засаду, завязаўся бой. Прыкрываючы калону, якая рушыла далей, Барыс разам з двума байцамі больш паўгадзіны вялі стральбу. Іх баявы аўтамабіль наехаў на міну, ад узрыву некалькі разоў перакуліўся. Дзякуючы таму, што байцам была выслана дапамога, яны не трапілі ў палон. Выбраўшыся з разбітай машыны, Карпенка не змог устаць на ногі, яго падкасіў моцны боль у спіне, акрамя таго ён атрымаў кантузію. Пасля гэтага яго самалётам перавозяць у  ваенны шпіталь у г.Мінску.
Пасля пройдзенага курса лячэння і рэабілітацыі Барыс Карпенка марыў вярнуцца да службы на танкавых машынах, але атрыманыя ў Афгане раненні не дазволілі гэтага зрабіць. Нейкі час ён праходзіў службу ў якасці камандзіра роты ў вайсковай часці г.Марьіна Горка. Пазней па стане здароўя Б.Л.Карпенка быў спісаны на нестраявую пасаду.
У 1987 годзе ён атрымлівае накіраванне ў Кіраўскі ваенны камісарыят на пасаду намесніка ваенкома, дзе і працаваў да выхаду на пенсію. У Кіраўску сустрэў сваю будучую любімую жонку Людмілу, затым з’явілася дачушка.
І хаця нарадзіўся Барыс Леанідавіч на Украіне, ён шчыра любіць Беларусь, лічыць яе сваёй другой Радзімай. Па яго словах, за сваё жыццё яму давялося пабываць у многіх краінах, але больш прыгожай,  гасціннай і дружалюбнай чым Беларусь, ён не бачыў.
Ужо мінула шмат гадоў, пасівелі ветэраны афганскай вайны, выраслі іх дзеці, падрастаюць унукі. Многія падрабязнасці той вайны сцерліся з памяці, шмат чаго забылася, але іншы раз думкі зноў і зноў вяртаюць воінаў-інтэрнацыяналістаў да гадоў іх маладосці, да мясцін, дзе прайшло іх баявое хрышчэнне…
Па словах Барыса Леанідавіча, не так даўно яму давялося пабываць на Украіне, дзе сустрэў афганца, які цяпер тут жыве і працуе. На яго пытанне, якое зараз становішча ў Афганістане, як жыве мірнае насельніцтва, афганец адказаў, што савецкіх салдат там і зараз успамінаюць як добрых сяброў. Менавіта вайскоўцы дастаўлялі мясцоваму народу прадукты харчавання, дапамагалі будаваць школы, а ўрачы праводзілі медыцынскае абследаванне і лячэнне. А самае галоўнае, што ў тыя часіны менавіта савецкія войскі паставілі моцны заслон для распаўсюджвання афганскіх наркотыкаў у іншыя краіны.
Падводзячы вынік нашай размовы, запытала ў свайго субяседніка, ці хацелася б нешта змяніць у сваім жыцці? Барыс Леанідавіч шчыра адказаў, што калі б пачынаў усё з пачатку, то не выкінуў бы са свайго лёсу ніводнага дня. “Знаходзячыся ў Афгане, мы глядзелі на жыццё з другога боку, шмат чаго пераасэнсавалі, а галоўнае — зразумелі цану сапраўднага сяброўства і ўзаемадапамогі”, адзначыў ён.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024