«Ёсць у паэта свой аблог цалінны…»

«Ёсць у паэта  свой аблог цалінны…»

bibly

6 лютага споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, народнага паэта Беларусі, выдатнага перакладчыка, талент якога ўскалыхала зямля Магілёўшчыны. Аркадзь Куляшоў належыць да першасных велічынь сярод творчых асоб беларускай літаратуры.    

Нарадзіўся Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў 6 лютага 1914 года ў мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Бацька паэта родам з Аршаншчыны, атрымаўшы званне настаўніка ў Багагродску пад Масквой, вярнуўся настаўнічаць на Мсціслаў-шчыну.
Дзіцячыя гады Аркадзя Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Паэтычны талент у яго абудзіўся рана. Пісаць вершы будучы паэт пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раённая газета «Наш працаўнік» надрукавала ягоны верш «Ты мой брат».   Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў.  У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 годзе ў часопісе «Чырвоны сейбіт».
Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў  у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ён блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
З 1931 па 1933 гады Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ён актыўна ўключаўся ў працоўнае жыццё вёскі.
У пачатку 30-х гадоў убачылі свет першыя зборнікі вершаў А.Куляшова «Па песню, па сонца» і «Медзі дождж». Яны прасякнуты пачуццём радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым, увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лёс інвалідаў Першай сусветнай вайны А.Куляшоў расказаў у паэме «Крыўда».
Рэдактарам першага зборніка Аркадзя Куляшова быў Міхась Чарот, які моцна пачысціў яго ад найбольш узнёслых вершаў. Гэта настолькі не спадабалася Куляшову, што на наступнай сваёй кнізе ён прыпісаў «Першая кніга паэзіі”.
У 1934 годзе А.А.Куляшоў быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1934 па 1936 гады  — на Беларускім радыё, літкансультантам пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Ажаніўся, у 1936 годзе ў сям’і Аркадзя Куляшова і Аксаны Фёдараўны Куляшовай (Вечар) нарадзілася дачка Валянціна.
Аркадзь Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня 1941 года ён пакінуў разбураны фашысцкімі бамбардзіроўкамі Мінск, пешшу прайшоў «горкі шлях» да Оршы. Потым у Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А.Куляшоў працаваў у армейскай газеце «Знамя Советов»,  з 1943 да 1945 года — у Беларускім штабе партызанскага руху.
Паэма Аркадзя Куляшова “Сцяг брыгады” — адна з буйнейшых з’яў савецкай літаратуры ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля вайны Аркадзь Куляшоў быў рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», потым старшынёй сцэнарнага аддзела кінастудыі “Беларусьфільм”, а з 1958 да 1967 года — яе  галоўным рэдактарам.
У пасляваенны час А.Куляшоў напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час былі зборнікі вершаў «Новая кніга», «Сасна і бяроза», а таксама паэмы «Цунамі», «Далёка да акіяна», «Варшаўскі шлях». Пра Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме «Хамуціус».
Свет Куляшова ўвасаблялі дзве стыхіі — крынічныя берагі роднай Беларусі і неўтаймаваная бязмежнасць «акіяна». Першая са стыхій стварала глыбока лірычны, спавядальны асяродак яго паэзіі, другая — шырока эпічную цягу да планетарных маштабаў, да філасофскага спасціжэння драматызму ўсечалавечага жыцця, да трывожнага засяроджанага роздуму аб свеце і сусвеце. У прыро-дзе таленту паэта гэтыя жыццёва-творчыя пачаткі былі арганічна і роднасна павязаныя, як воды Бесядзі і акіяна.
Ён таксама — перакладчык класічнай паэзіі з рускай, украінскай і іншых моў. У яго перакладах выйшлі раман Густава Эрыксана «Валацужная Амерыка», паэма Аляксандра Пушкіна «Цыганы» і раман у вершах «Яўгеній Анегін», «Выбраная паэзія» Міхаіла Лермантава і творы іншых знакамітых паэтаў.
Памёр Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў у ноч на 4 лютага 1978 у санаторыі ў Нясвіжы, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Імем Аркадзя Куляшова ў Магілёве названы дзяржаўны ўніверсітэт і вуліца. У в.Новыя Саматэвічы дзейнічае літаратурны музей яго імя.
У творах паэта, мысліцеля і грамадзяніна, назаўсёды за-сталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа —  жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам  — паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі.
Падрыхтавала
Наталля САКОЛЬСКАЯ.

Последние новости

Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024