Запрашаем на цікавыя экскурсіі!

Запрашаем  на цікавыя экскурсіі!

gosti borkifoto sanatoriya

Кіраўскі раён — адзін з самых маладых у Магілёўскай вобласці. Ён дынамічна развіваецца і мае на сваім рахунку нямала важкіх дасягненняў.
Кіраўшчына слаўная гасціннымі людзьмі, багатая на прыродныя адметнасці і знакамітыя гістарычныя мясціны. Нагадаем аб гэтым чытачам раённай газеты, у ліку якіх не толькі жыхары раёна.
На ўсходзе раёна працякае рака Друць з прытокамі Вепранка, Хмеленка, Белая, Чарабамірка, Дабрыца; на захадзе — Бярэзіна з прытокамі Ольса, Ала. Рака Добасна — прыток Дняпра.
На тэрыторыі раёна размешчана 16 рукатворных вадасховішчаў, самае вялікае з якіх — Чыгірынскае (яго частка займае 1014 га плошчы раёна).
Лясы размяшчаюцца на 42% тэрыторыі Кіраўшчыны. Перавалодваюць хвойныя, яловыя і бярозавыя пароды. Захаваліся помнікі прыроды, якія маюць рэспубліканскае значэнне: участак лесу з каштоўнымі драўлянымі пародамі (сасна Веймутава, лістоўніца сібірская) ў Чыгірынскім лясніцтве, парк (сасна Веймутава, дуб чырвоны, серабрысты таполя, клён вастралісны Шведлера) ў аграгарадку Жылічы; дубовы гай, размешчаны на тэрыторыі Бабруйскага лясгаса; шэсць гідралагічных заказнікаў прыроды мясцовага значэння (Белыя рэчкі, Любін бор, Рапуха, Рог, Прашчавае, Ткачова).
У нашым раёне свята шануць памяць аб мінулым. Па праву заслугоўвае ўвагу жыхароў і гасцей Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль, помнік архітэктуры XVIII — XIX стагоддзяў. У верасні 2011 года адбылося ўрачыстае адкрыццё першай чаргі (заходні корпус) пасля рэстаўрацыі. Рэстаўрацыйныя работы працягваюцца, іх плануецца завяршыць да 2018 года. Гэта будзе адметны турыстычны аб’ект не толькі ў раёне, але і рэспубліцы.
Мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі быў уве-дзены ў 2008 годзе, у гэтым населеным пункце, дзе ў 1942 годзе адбылася жудасная трагедыя — фашысцкія карнікі знішчылі і спалілі жывымі 1800 мірных жыхароў, увекавечана памяць усіх спаленых падчас ваеннага ліхалецця вёсак Прыдняпроўскага краю.
Турыстаў запрашаюць правесці час на свежым паветры з карысцю для здароўя на беразе Чыгірынскага вадасховішча базы адпачынку “Дом рыбака” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, турыстычная база “Паплавок”, а таксама “Барсукі” ў аднаіменным аграгарадку, аб’екты аграэкатурызму.
Шмат цікавага можна зведаць, наведваючы Мышкавіцкі Дом культуры з музеем СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і зімовым садам.
Да паслуг аўтамабілістаў — шэраг аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу.
Для тых, хто жадае з камфортам адпачыць і паправіць сваё здароўе, — санаторый імя К.П.Арлоўскага, адкрыты пасля рэканструкцыі ў 2010 годзе, з самым сучасным медыцынскім абсталяваннем.
Распрацаваны экскурсійныя туры па Кіраўшчыне, якімі могуць скарыстацца ўсе жадаючыя.
Цікава, што ў нашым раёне захаваны традыцыйныя фальклорныя абрады, святы і рамёствы — аснова, на якой базіруецца развіццё этнаграфічнага турызму.
Так што, гасцінна запрашаем на экскурсіі і жыхароў раёна, і гасцей!
Алена КАРАНКЕВІЧ,
начальнік аддзела адукацыі,
спорту і турызму райвыканкама.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024