ЧАС НАВОДЗІЦЬ ПАРАДАК!

Вясна ўпэўнена гаспадарыць на зямлі. Самы час звярнуць пільную ўвагу на тэрыторыі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, прыватных домаўладанняў і ўзяцца за актыўную работу па навядзенні парадку!
З 17 сакавіка па 17 красавіка у раёне будзе праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы г.Кіраўска і сельскіх населеных пунктаў.
Паважаныя кіраўчане і жыхары раёна!
Прымем актыўны ўдзел у навядзенні паўсюднага парадку, зробім наш край прыгожым і квітнеючым!
Памятайце: недапушчальныя выпальванне сухой расліннасці, сельскагаспадарчыя палы; захоўвайце патрабаванні пажарнай бяспекі пры спальванні смецця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.