Шануючы слаўныя традыцыі

14 сакавіка адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна — старшыні райвыканкама Уладзіміра Піскіжава і старшыні раённага Савета дэпутатаў Надзеі Каранкевіч з раённым актывам Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. У зацікаўленай размове за кубкам чаю, якая адбылася ў гарадской дзіцячай школе мастацтваў, прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, прадстаўнікі службы сацыяльнай абароны насельніцтва, райкама ГА “БРСМ”, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў.

У сваім уступным слове старшыня райвыканкама нагадаў, што падобныя сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, актывістамі ветэранскага руху наладжваліся і раней, а ўвогуле, падкрэсліў Уладзімір Піскіжаў, з многімі, хто прысутнічае ў гэты дзень у зале, ён сустракаецца не толькі на афіцыйных мерапрыемствах, але і ў штодзённым жыцці. Прапановы членаў пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна перадаюцца да ўвагі выканаўчай улады і праз старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Старшыня райвыканкама запрасіў прысутных на гэтай сустрэчы абмеркаваць надзённыя пытанні, абмяняцца думкамі.
Сустрэча праходзіла напярэдадні важнай палітычнай падзеі — выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Таму першым чынам быў абмеркаваны ход выбарчай кампаніі ў раёне.
Уладзімір Піскіжаў засяродзіў увагу прысутных на падрыхтоўцы да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое будзе адзначацца сёлета. Ветэраны вайны, якасць іх жыцця, стан здароўя пастаянна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі раённай улады, адказных службаў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый. З надыходам спрыяльнага надвор’я будзе праводзіцца рамонт помнікаў, брацкіх магіл, воінскіх пахаванняў.
Эстафету мерапрыемстваў, запланаваных да гэтай даты, прыме наступны год, калі будзе адзначацца 70-годдзе Вялікай Перамогі. І работа ветэранскага актыву па патрыятычным выхаванні моладзі вельмі важная і неацэнная.
Наш Кіраўскі раён у 2015 годзе будзе ад-значаць ячшэ і 80-годдзе з дня свайго ўтварэння, нагадаў у размове з ветэранамі старшыня райвыканкама. Намечаны шэраг задач у напрамку таго, каб працаўнікі Кіраўшчыны падышлі да святкавання юбілейнай даты з важкімі рэзультатамі і дасягненнямі. І для гэтага ёсць добры задзел. Уладзімір Піскіжаў спыніўся на выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2013 год і асноўных арыенцірах на год бягучы, падкрэсліўшы, што працаўнікі раёна дастойна працягваюць слаўныя традыцыі, закладзеныя старэйшым пакаленнем, у тым ліку і прысутнымі на сустрэчы ветэранамі працы.
Старшыні ветэранскіх пярвічак зацікаўлена слухалі звесткі аб напрамках развіцця народнагаспадарчага комплексу раёна, сацыяльнай сферы, выказвалі свае меркаванні, прапановы.
У ходзе сустрэчы яны таксама агучылі хвалюючыя іх пытанні, якія тычыліся выкарыстання сель-скагаспадарчых земляў, развіцця аграгарадкоў, арганізацыі аўтобуснага абслугоўвання і іншыя. На шэраг запытаў прадстаўнікамі раённай улады былі дадзены вычарпальныя адказы. Пытанні, якія па-трабавалі дадатковага вывучэння, узяты на кантроль.
Пасля завяршэння сустрэчы актывісты ветэранскага руху прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, наладжаным у межах патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечанай 20-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.