Добры настрой — руплівая праца!

petra

Сваю трыццаць трэцюю веснавую палявую кампанію сустрэў сёлета механізатар СВК “Калгас “Ніва” Аляксандр Петранкоў. І заўжды з пачуццём вялікай адказнасці ставіцца ён да выканання даручаных работ, умела выкарыстоўвае тэхніку.
За высокія працоўныя дасягненні ў мінулым годзе Аляксандр Сяргеевіч быў удастоены ордэна Пашаны. А раней, у 2004 годзе, лацкан яго пінжака ўпрыгожыў медаль»За працоўныя заслугі».
Пазаўчора мы пабывалі на палетках СВК “Калгас “Ніва”, якія размешчаны каля в.Капусціна. Аляксандр Сяргеевіч працаваў на трактары МТЗ- 952 з апырсквальнікам “Берту -2000” і выконваў работы па хімічнай абароне азімых ад пустазелля, хвароб і адначасова — па падкормцы азімага жыта. Пасля гэтых работ механізатары будуць праводзіць апрацоўку яравых культур.
Як заўжды, у Аляксандра Петранкова быў добры працоўны настрой. Гэта, безумоўна, спрыяе дасягненню належных рэзультатаў.

Фота Максіма Мікешына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.