У сельгасарганизацыях раёна поўным ходам вядуцца вясенне-палявыя работы. Цёплае сакавіцкае надвор’е прыспешвае хлебаробаў: пакуль у глебе ёсць вільгаць, трэба як мага хутчэй пасеяць раннія збожжавыя. Нямала ў гэты час і іншых земляробскіх спраў, з якімі неабходна справіцца ў аптымальныя тэрміны. Таму і імкнуцца працаваць механізатары зладжанна, без прастояў і паломак, каб выкарыстаць кожную пагодную хвіліну.Аб тым, што земляробы СВК “Добасна-агра” даражаць сваім часам, карэспандэнты “раёнкі” упэўніліся, наведаўшы гаспадарку ў мінулую сераду. Да плённай працы земляробаў гэтага сельгаскааператыва, як гаворыцца, званне абавязвае: па выніках штогадовага раённага спаборніцтва калектыў прызнаны пераможцам па многіх намінацыях, у тым ліку і за дасягненне найлепшых паказчыкаў у раслінаводстве: па павелічэнні вытворчасці зерня.
Як адзначыў старшыня СВК “Добасна-агра” Уладзімір Царыкаў, зараз на сельгаспалетках гаспадаркі праводзяцца ўсе неабходныя вясенне-палявыя работы: уносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, вядзецца падкормка азімых, узворванне і падрыхтоўка глебы. На апошніх гектарах вядзецца падсеў шматгадовых траў.
Што датычыцца сяўбы яравых культур, то на сённяшні дзень — гэта задача першага плана, адзначыў кіраўнік гаспадаркі. У першую чаргу, таму, што сёлета ў глебе мала вільгаці, а раняя сяўба дазволіць забяспечыць дружнае прарастанне зерня. Калі не падвядзе надвор’е, у гаспадарцы плануюць завяршыць сяўбу ранніх збожжавых, якія зоймуць плошчу ў 520 га, у найкарацейшыя тэрміны. Па стане на ўчарашні дзень, дабаснянцы пасеялі іх на 193 га. На 750 га будзе пасеяна кукуруза, з якіх 100 га — на зерне, плошчы пад яе рыхтуюцца, на 50 га — цукровыя буракі, кармавыя — на 10 га, на 110 га — аднагадовыя травы. Амаль на 200 га неабходна правесці перазалужэнне палеткаў.
Увогуле ў СВК “Добасна-агра” плануюць сабраць неблагі ўраджай збожжавых і зернебабовых. А каб гэта ажыццявіліся, трэба старацца штодзень, што ў гаспадарцы і робяць.
Вялікую стаўку робяць ў сельгаскааператыве на нарыхтоўку якасных і ў дастатковай колькасці кармоў. У першую чаргу, імкнуцца вырошчваць культуры, якія даюць найбольшую аддачу і маюць высокае ўтрыманне бялку: люцэрну і канюшыну. Яны дазволяць дабаснянцам паменшыць расходы на закуп бялку і знізіць сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі атрымліваючы больш якаснае малако.
Немалаважным аспектам ў выкананні намечаных планаў з’яўляецца старанная і адказная праца кожнага работніка, хто шчыруе на ўраджай-2014. Усе механізатары з разуменнем і адказнасцю ставяцца да выканання сваіх абавязкаў.
Сяўбой яравых збожжавых на “Атлес” з сеялкай “Рабе” займаецца Міхаіл Галомзік. Ён — адзін з самых вопытных механізатараў, які працы на зямлі прысвяціў шмат гадоў. У сярэднім у дзень Міхаіл Віктаравіч засейвае больш за 30 га.
Стараннасцю вызначаюцца Аляксандр Міхайлюк, Алег Бычкоў і Алег Сосаў, якія заняты на ўнясенні арганікі. Якасную і хуткую пагрузку арганічных ўгнаенняў забяспечвае Аляксандр Ясянецкі, на “Амкадоры” у сярэднім за дзень ён загружае каля 900 т. Выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі Уладзімір Казлоўскі і Станістаў Хвясько, якія праводзяць культывацыю глебы. У ліку перадавікоў — механізатары, занятыя на ўнясенні мінеральных угнаенняў Міхаіл і Дзмітрый Грыцкевічы.
Трэба аддацаць належнае і кіраўніцтву СВК “Добасна-агра”: для таго, каб земляробы працавалі зладжана і добра зараблялі, была своечасова падрыхтавана тэхніка, на належным узроўні ахова працы, распрацаваны расцэнкі і ўмовы аплаты. Паклапаціліся ў гаспадарцы і аб тым, каб усе працаўнікі палеткаў былі забяспечаны гарачымі абедамі.
Людміла СЯМЁНАВА,
Анастасія
БЕГУНОВІЧ.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА
Добавить комментарий
Падпіска-2021
Мемарыяльны комплекс ў вёсцы Боркі
Госэнергогазнадзор напоминает
Фотоконкурс «Радзіма мая дарагая!»
РЕКЛАМА
Новости БЕЛТА
Простые правила безопасности
youtube
МЫ В Контакте
Мы в Одноклассниках
Мировые новости
Афоризм дня
Опросы
Загрузка ...
Подписка на RSS
Социальные медиа
Реклама
Рубрики
Архив сайта
Актуально
Киноафиша в Кировске
Прямая телефонная линия
Калькулятор тарифов электроэнергии
Погода в Кировске
Баннеры
Наши друзья
Календарь
Курсы валют в Кировске
Праздники
Гороскоп