Дзеля светлай будучыні
У раёне працягваецца эстафета Агню Славы і памяці герояў, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нагадваем, што яна стартавала ў Кіраўску ў дзень правядзення велапрабегу “За здароўем — на веласіпедзе!”, прысвечаная гэтай слаўнай даце, і па баявых і гераічных мясцінах Кіраўшчыны.
Ад аграгарадка Добасна эстафету прыняла Баравіца. Тут адбылося ўрачыстае мерапрыемства, у ходзе якога юныя інспектары дарожнага руху з Дабаснян-скай СШ перадалі капсулу з Агнём Славы і памяці герояў старшыні мясцовага сельскага Савета дэпутатаў Алене Пашкевіч. Звяртаючыся да прысутных мясцовых жыхароў, моладзі, школьнікаў, яна адзначыла, што жыхары іх населенага пункта ў гады Вялікай Айчыннай вайны разам з усім савецкім народам мужна змагаліся з ворагам. У Баравіцы знаходзіцца брацкая магіла воінаў, дзе высечаны імёны аднавяскоўцаў, якія аддалі жыцці за мірныя палі, наліты колас, за песню жаваранка і светлую будучыню сваіх нашчадкаў.
Затым адбыўся велапрабег. Распачалі дыстанцыю самыя юныя веласіпедысты, а потым стартавалі вучні Баравіцкай СШ і іншыя ўдзельнікі.
А на завяршэнне сама-дзейнымі артыстамі мясцовага СДК быў дадзены канцэрт.
Наступны населены пункт, куды прыбудзе Агонь Славы і памяці, — аграгарадок Любонічы.
Анастасія БЕГУНОВІЧ.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.