Лепшыя па выніках агляду-конкурсу
Па выніках работы за 2013 год Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прызнаны пераможцам абласнога агляду-конкурсу на лепшы калектыўны дагавор сярод устаноў, арганізацый сістэмы працы і сацыяльнай абароны. Яго арганізатарамі з’яўляюцца: камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама і абласны камітэт прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
На прайшоўшым пленуме абласнога камітэта прафсаюза дырэктару РЦСАН Вользе Мержый быў уручаны дыплом і грашовы сертыфікат.
Маргарыта ШАМЕДЗЬКА,
старшыня пярвічнай
прафсаюзнай арганізацыі РЦСАН.