«Мы — гаспадары, і нам ніхто не ўказ!»?

stoyanki

Восенню мінулага года на старонках раённай газеты было ўзнята пытанне паркоўкі аўтамабіляў у раёне гарадскога рынку: многія прадпрымальнікі і пакупнікі ў парушэнне ўсіх вызначаных правілаў пакідалі свае легкавушкі прама на тэхналагічных праездах і ў іншых месцах рыначнай плошчы, але не на новай аўтастаянцы з боку вул.Савецкай, пабудаванай за сродкі раённага бюджэту для зручнасці і тых, хто гандлюе на рынку, і тых, хто прыязджае за пакупкамі.
Пасля публікацыі матэрыялу і фотаздымкаў пры ўдзеле супрацоўнікаў аддзялення ДАІ праблема была вырашана, выпадкі выкарыстання тэрыторыі рынку ў якасці аўтастаянкі былі зжыты, а некалькі ўладальнікаў аўтамабіляў панеслі адміністрацыйную адказнасць.
Але, напэўна, некаму адцягваюць кішэнні залішнія грошы, бо зараз пры наведванні рынку зноў і зноў натыкаешся на прыпаркаваныя на тэхналагічных праездах аўто. Яны перашкаджаюць наведвальнікам, псуюць выгляд рынку, не дазваляюць правесці належным чынам санітарную ўборку. А згодна распрацаванага графіку заезд аўтамабіляў прадпрымальнікаў для падвозу тавару, дазволены толькі ў вызначаны час.
Няўжо так складана пакінуць свае легкавушкі на новай стаянцы і пешшу дайсці да гандлёвага павільёна?
Хочацца, нарэшце, “дастукацца” да сумлення гэтых неаматараў хады пешшу: ёсць устаноўленыя правілы прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў, значыць, іх трэба выконваць! У зваротным выпадку знойдуцца меры ўздзеяння на парушальнікаў…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.