Па выніках работы за 1-ы квартал
Адным з лепшых аператараў машыннага даення па выніках работы за 1-ы квартал бягучага года стала Ганна Фралова.
У яе групе 109 кароў, ад кожнай з якіх жанчына штодзённа надойвае па 15 кг малака.
Як адзначыла брыгадзір па жывёлагадоўлі Марыя Лысякова, у Фраловай — лепшыя паказчыкі па комплексе. За 4 месяцы бягучага года валавая вытворчасць па яе групе склала 202 тоны малака. У тым, што 85% прадукцыі з комплексу на перапрацоўчыя прадпрыемствы пастаўляецца вышэйшым гатункам і “экстра” — вялікая заслуга і Ганны Аляксандраўны.
Працуе даяркай жанчына параўнальна нядоўга — усяго два гады, але за гэты час здолела дабіцца добрых вынікаў. Гэтаму, безумоўна, садзейнічаюць не толькі трывалая кармавая база, але і стаўленне Фраловай да даручанай справы, яе стараннасць і адказнасць у рабоце.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.