Свята працы, вясны і спорту

pervomaj

Святочна, заўзята і весела адзначылі кіраўчане Свята працы. Паспрыяла таму цудоўнае вясновае надвор’е, ласкавае сонейка і яркая зеляніна дрэў.
У гэты святочны дзень каля Алеі Славы герояў у райцэнтры сабраліся прадстаўнікі працоўных і вучнёўскіх калектываў, арганізацый і ўстаноў горада, каб прыняць удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Святу працы, затым адбыўся традыцыйны лёгкаатлетычны крос, прысвечаны Святу працы, Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, на кубак раённай газеты “Кіравец” і прызы прафсаюзных арганізацый.

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена Андрэю Бяляўскаму, прадстаўніку каманды СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, пераможцы лёгкаатлетычнага кросу 2013 года.
Прысутных вітала намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава (на здымку), якая адзначыла, што свята 1 Мая пацвярджае высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і згуртаванасць белару-скага народа, а гэта асабліва важна сёння, калі ад эфектыўнай працы і самааддачы кожнага залежаць стабільнасць, незалежнасць і сувернітэт нашай дзяржавы.

Старшыня раённага каардынацыйнага савета старшынь камітэтаў прафсаюзаў, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Вольга Русецкая павіншавала ўсіх са 110-годдзем прафсаюзнага руху і пажадала быць дастойнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый прафсаюзаў, і ў далейшым цвёрда стаяць на абароне правоў і свабод працаўнікоў нашай краіны.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Каранкевіч адзначыла, што Свята працы па праву лічыцца народным і аднолькава любімым рознымі пакаленнямі людзей. Моладзь займае актыўную жыццёвую пазіцыю, і яна з гонарам працягне слаўныя працоўныя традыцыі старэйшых пакаленняў.
Сёлета ў лёгкаатлетычным кросе прынялі ўдзел спартсмены-аматары з 13-ці працоўных калектываў раёна, заяўкі падалі каля 100 чалавек.
Пасля пажадання лёгкіх стратаў і паспяховых фінішаў пачаўся забег. Мужчынам неабходна было пера-адолець дыстанцыю даўжынёй у 1,5 км, жанчынам — 1 км.
У выніку гарачых спартыўных баталій і ўпартай барацьбы ў агульнакамандным заліку шосты раз(!) запар перамогу заваявала каманда СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова ўручыла ім пераходны Кубак рэдакцыі і дыплом. Дыпломамі за другое і трэцяе месцы адпаведна адзначаны каманды Жыліцкага дзяржаўнага сельгаскаледжа і ПМК-255.
У асабістым заліку прызавыя месцы размеркаваліся асобна ў мужчын і жанчын наступным чынам: ва ўзроставай катэгорыі 14—17 гадоў — Андрэй Дашкевіч (СШ №1), Аляксандр Іваноў (Жыліцкі сельгаскаледж), Андрыян Карагачан (СШ №1), Юлія Дрозд (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Вера Каліноўская (Жыліцкі сельгаскаледж), Дзіяна Завяршынская (СШ №1); 18—29 гадоў — Юрый Гушчын (ПМК-255), Уладзімір Стэфаненка (Жыліцкі сельгаскаледж), Віктар Бялянаў (СВК “Калгас “Беларусь”), Дзіяна Пашчанка (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Гульнара Барадзіна (ПМК-255), Лілія Цэд (СВК “Добасна-агра”); 30—44 гадоў — Васіль Цітарэнка (Жыліцкі сельгаскаледж), Уладзімір Чэрнякоў (ПМК-255), Андрэй Бяляўскі (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Алена Шалыгіна (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Алена Дрозд (ДЮСШ), Іна Габрусь (Жылкамгас); 45—54 гады — Юрый Галіцкі (СВК “Добасна-агра”) і Анатоль Рышкевіч (СВК “Калгас “Беларусь”), Вера Гаўрылава (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Галіна Русецкая (гімназія), Валянціна Грузд (ліцэй №15).
Мужчынам, якія спрачаліся ва ўзроставай катэгорыі 55 гадоў і старэй была прапанавана дыстанцыя ў 1 км. Перамогу святкавалі Анатоль Клімовіч (СВК Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Уладзімір Цішкоў (Жыліцкі сельгаскаледж) і Іван Дарафей. Дыстанцыя ў жанчын складала 0,7 км — перамогу святкавалі Кацярына Яскевіч (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага) і Галіна Міхалап (ліцэй №15).
Трое пастаянных удзельнікаў лёгкаатлетычнага кросу: Анатоль Клімовіч, Юрый Галіцкі і Вера Гаўрылава ў якасці асабістых падарункаў атрымалі падпіску на раённую газету “Кіравец” на трэці квартал бягучага года.
Усе спартсмены-аматары былі ўзнагароджаны дыпломамі, а таксама каштоўнымі падарункамі каардынацыйнага савета старшынь камітэтаў прафсаюзаў раёна, райкама прафсаюза работнікаў АПК і фізкультурна-спартыўнага клуба.
На сёлетнім першамайскім свяце кожны знайшоў сабе занятак па душы. Шматлюдна было і каля раённага Дома культуры. Тут былі арганізаваны святочныя мерапрыемствы для юных кіраўчан. Рабяты малявалі на асфальце, спявалі, вадзілі карагоды, заўзята апладзіравалі героям лялячнага спектакля.
Весела праходзілі розныя конкурсы, спартыўныя эстафеты і гульні на дзіцячай пляцоўцы, размешчанай ля раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Акрамя станоўчых эмоцый рабяты атрымалі салодкія прызы ад да-школьнага цэнтра развіцця дзіцяці горада.
Усе жадаючыя паласавацца марожаным і салодкасцямі мелі такую магчымасць у гандлёвай палатцы райспажыўтаварыства.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.