У ходзе Адзінага дня інфармавання

Тэма майскага Адзінага дня інфармавання “Асноўныя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь” была зацікаўлена абмеркавана на су стрэчах інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўных калектывах, з насельніцтвам па месцы жыхарства.
На парадак дня былі таксама вынесены пытанні аб захоўванні правілаў бяспечных паводзін на вадзе і “Банкаўскія карткі — безнаяўныя разлікі”.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Уладзімірам Піскіжавым правяла су-стрэчу з працоўным калектывам УКП “Жылкамгас”. Кіраўнік раёна нагадаў ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Галоўныя тэзісы сёлетняга Паслання закладзены ў яго назве “Моцная эканоміка і сумленная ўлада — фундамент незалежнасці краіны і працвітання нацыі”.
А.Р.Лукашэнка дакладна абазначыў курс далейшых дзеянняў па развіцці Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яго Пасланне павінна стаць адпраўной кропкай для больш шырокага разгляду адзначаных праблем. Бо дыскусіі і аналіз — добры фундамент для далейшых узважаных крокаў.
Улічваючы тое, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, яе не могуць не закрануць любыя катаклізмы, якія адбываюцца за яе межамі, таму ўвагу прысутных Уладзімір Піскіжаў засяродзіў на наступных словах Прэзідэнта: ”У гэтай сітуацыі мы павінны любымі сродкамі адстаяць галоўную нашу каштоўнасць — незалежнасць краіны, святое права жыць на сваёй зямлі і самім распараджацца сваім лёсам”.
На міжнароднай арэне наша Беларусь заўжды выступае ў ролі адказнага і надзейнага партнёра, жадаючага ўсім народам міру і дабра.
Узаемаадносіны з Расійскай Федэрацыяй, паважлівае стаўленне да рускай мовы, барацьба з карупцыяй, арыенціры новага эканамічнага курсу Беларусі, неабходнасць скарачэння залішніх паўнамоцтваў чыноўнікаў, развіццё сацыяльнай сферы, падзеі ва Украіне — гэтыя і іншыя тэмы, якія закрануў у сваім Пасланні Кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка, акрэсліў падчас сустрэчы старшыня райвыканкама.
Многія пазіцыі ў сацыяльна-эканамічнай сферы пераносіліся на нашу “мясцовую глебу”, гучаў аналіз становішча спраў у нашым раёне і задачы, над вырашэннем якіх неабходна працаваць.
Старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў далей нагадаў прысутным, што Кіраўск аб’яўлены сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2014”. На сённяшні дзень ужо распрацавана канцэпцыя правядзення гэтага мера-прыемства. Вядома, што кожны добры гаспадар, які чакае гасцей, прыводзіць у парадак свой дом і стварае найлепшыя ўмовы, каб сустрэча прайшла дастойна. Сёлетнія абласныя “Дажынкі” адметныя тым, што пройдуць у год, аб’яўлены ў нашай краіне Годам гасціннасці.
Раённая ўлада прыняла рашэнне пры падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу прывесці ў належны стан тое, што створана для людзей і запатрабавана імі. Так, напрыклад, запланавана правесці капітальны рамонт будынка кінатэатра, які знаходзіцца ў цэнтры горада і выглядае не лепшым чынам: тут мяркуецца ўстанавіць сучаснае абсталяванне, каб у кіраўчан была магчымасць усёй сям’ёй паглядзець фільмы на “вялікім экране” ў добрай якасці. Гэта запатрабавана і моладдзю. Плануецца ў райцэнтры прывесці ў парадак дарогі, вуліцы, тратуары, зрабіць стаянкі для аўтамабіляў — іх зараз няма ў дастатковай колькасці.
Асаблівая ўвага будзе нададзена цэнтральнай вуліцы імя Кірава. Тут вырашана дэманціраваць старыя апоры электраперадач, зрабіць сучаснае асвятленне, пабудаваць новы водаправод, ліўневую каналізацыю, пакласці новы асфальт, усталяваць відэаназіранне.
Новае аблічча набудуць старыя дамы ў цэнтры горада: абновяцца іх фасады, дахі, будуць добраўпарадкаваны дворыкі.
Пэўны спектр работ плануецца ажыццявіць у Мышкавічах: у свой час, калі фарміраваўся аграгарадок, была выкарыстана наяўная інфраструктура сёння, яе ўдасканаленне патрабуе ўкладання сродкаў. У першую чаргу, увага будзе звернута на ўнікальны будынак Палаца культуры, аналагаў якому няма ў вобласці: трэба прывесці ў належны стан фасад, інжынерныя камунікацыі, тэрыторыю.
Такія напрамкі работ узяты за асноўныя. Абласная ўлада, аказаўшы кіраўчанам высокі гонар прымаць гасцей з усёй Магілёўшчыны, выдаткоўвае і значныя фінансавыя рэсурсы, якія прадстаіць асвоіць на нашых аб’ектах. І мы маем унікальную магчымасць зрабіць наш горад яшчэ больш утульным, квітнеючым, камфортным для пражывання.
У гэтым напрамку актыўна папрацаваць і ўнесці свой уклад, як гасцінным гаспадарам, варта ўсім кіраўчанам: усё, што будзе зроблена, застанецца для нас на многія гады.
Дзеля гэтага наладжваецца і правядзенне Дзён бязвыплатнай працы з ажыццяўленнем добраўпарадкавання Кіраўска і сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку і з пералічэннем грашовых сродкаў.
Старшыня райвыканкама, звяртаючыся да камунальнікаў, зрабіў акцэнт на тым, што яны — адны з галоўных выканаўцаў работ па падрыхтоўцы да абласных “Дажынак”, ім трэба па-гаспадарску падысці да рэалізацыі намечанага. І , у першую чаргу, пачаць са сваёй тэрыторыі, вытворчых памяшканняў: перад пачаткам сустрэчы кіраўнік раёна абышоў базу прадпрыемства і вызначыў нямала месц, дзе трэба прыкласці рукі, каб навесці парадак.
Дастойна прыняць гасцей на “Дажынках” — справа гонару ўсіх жыхароў раёна!
Улічваючы надыход спякотнага надвор’я, актуальнай на сустрэчы была інфармацыя “Захаванне правілаў паводзін на вадзе”, якую агучыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Каранкевіч (аб гэтым чытайце на 8-й стар. гэтага нумара).
Аб разліках з дапамогай банкаўскіх пластыкавых картак вяла размову з прысутнымі дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 філіяла №703 ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” Алена Лявіцкая. (Матэрыял па гэтай тэме чытайце ў наступным нумары нашай газеты).
Прысутныя задалі шэраг пытанняў, якія датычыліся розных сфер дзейнасці, адказы на некаторыя з іх былі дадзены ў ходзе сустрэчы, а тыя, якія патрабавалі дадатковага вывучэння, узяты на кантроль, і рашэнне будзе даведзена да ведама заяўнікаў.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Комитет госконтроля Могилёвской области информирует

23 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024