Ёсць чым ганарыцца і над чым працаваць

Ёсць чым ганарыцца  і над чым працаваць

futbool

— У спорце аб дасягненнях сведчыць высокі рэзультат, а для нас, работнікаў фізічнай культуры і спорту, лічу, самае галоўнае – прапаганда здаровага ладу жыцця, — так пачаў размову з карэспандэнтам раённай газеты дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Віктар Галомзік. — Мы імкнемся прыцягнуць да заняткаў спортам і фізкультурай як мага больш жыхароў раёна. І робім усё, дзеля таго, каб яны наведвалі стадыён або спартыўную залу не час ад часу, а рэгулярна.
З якім настроем сустракаюць сваё прафесійнае свята работнікі фізкультуры і спорту раёна? Якімі поспехамі ганарыцца, а над чым яшчэ неабходна працаваць? З такімі пытаннямі мы далей звярнуліся да Віктара ГАЛОМЗІКА:
— Пачну з таго, што сёлетні год для нас — юбілейны, нашай ДЮСШ спаўняецца 50 гадоў. У свой час гэта была структурная адзінка аддзела адукацыі. У штаце было ўсяго тры трэнеры і дырэктар. Размяшчалася школа на базе тагачаснай СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Ля вытокаў яе стварэння стаяў Мікалай Фёдаравіч Гаўрыленка. Кваліфікаваных трэнераў тады не было, але людзі, для якіх спорт быў часцінкай жыцця, прыкладалі ўсе намаганні, каб ён развіваўся і станавіўся папулярным сярод жыхароў раёна. Тут неабходна успомніць Уладзіміра Сцяпанавіча Бяляўскага, Міхаіла Віктаравіча Каранкевіча, Васіля Дзмітрыевіча Смагіна і многіх іншых.
Варта адзначыць, што, нягледзячы на адсутнасць належнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, спортам у той час займалася вялікая колькасць людзей. Самі будавалі пляцоўкі, у кожнай арганізацыі былі каманды па футболе, валейболе, паміж якімі пастаянна наладжваліся спаборніцтвы.На сучасным этапе гэтае свята лічыць сваім вялікае мноства людзей: ад трэнераў і настаўнікаў фізічнай культуры — да аматараў здаровага ладу жыцця. Акрамя таго, гэта магчымасць падвесці некаторыя вынікі работы, азірнуцца на год мінулы, зрабіць пэўныя вывады з некаторых недапрацовак.

З 2005 года мы сталі самастойнай арганізацыяй: не толькі дзіцячай, але і ўстановай спорту. У сувязі з гэтым, значна пашырыліся і нашы абавязкі. Займаемся не толькі падрыхтоўкай спартыўнага рэзерву нашай краіны, але і развіццём вялікага спорту ў той ступені, наколькі дазваляюць магчымасці.
Адна з галоўных нашых задач сёння не проста знайсці рабят, здольных праявіць сябе ў спорце, але і даць ім пэўную падрыхтоўку, давесці іх майстэрства да спаборніцкай дзейнасці на ўзроўні рэспублікі. Для гэтага накіроў-ваем нашых рабят у вучылішчы алімпійскага рэзерву, школы вышэйшага спартыўнага майстэрства, у сярэднім за год з Кіраўскага раёна туды паступаюць каля 10 юнакоў і дзяўчат. Трэба адзначыць, што гэта неблагі паказчык ацэнкі нашай работы.
Найбольшае развіццё ў нашым раёне атрымалі 4 віды спорту: веласпорт, валейбол, футбол і цяжкая атлетыка.
Варта нагадаць, што ў веласпорце ў нас ужо даўно сфарміраваная сістэма падрыхтоўкі. Нашы выхаванцы даходзяць да вызначанага ўзроўню майстэрства, потым некаторыя ідуць у Магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, іншыя — у рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі. Думаю, у нас ёсць падставы ганарыцца тым, што двое выхаванцаў ДЮСШ уваходзяць у састаў алімпійскай каманды краіны — гэта Раман Цішкоў і Вольга Масюковіч. Рабяты зараз рыхтуюцца да Алімпіяды 2016 года, якая пройдзе ў Бразіліі: яны вельмі здольныя і мэтанакіраваныя. У сусветным рэйтынгу на трэку Раман Цішкоў уваходзіць у 15-ку лепшых спартсменаў, а Вольга Масюковіч — у 20-ку.
На высокім узроўні ў нашым раёне і валейбол. Праўда, на жаль, пакуль толькі жаночы. Спадзяюся, што ў бліжэйшым будучым і юнакі змогуць парадаваць раён сваімі дасягненнямі. Што тычыцца жаночай каманды, то дзяўчаты пад кіраўніцтвам свайго трэнера Сяргея Лазаковіча штогод выйграюць па 5-6 знакавых спаборніцтваў, ды і ўвогуле куды б ні паехалі, адусюль вяртаюцца з узнагародамі. Геаграфія іх паездак цягнецца ад Палтавы, Кіева і Белай Царквы да Смаленска і Масквы. Дарэчы, у Маскву кіраўчанкі трапілі выпадкова, калі можна так сказаць. Расіяне ўбачылі нашу каманду на валейбольным турніры ў Мінску, гульня ім вельмі спадабалася, і кіраўскія валейбалісткі атрымалі запрашэнне на гульні ў Маскву. І там нашы дзяўчаты паказалі высокі клас, заняўшы прызавое трэцяе месца!
Дзве нашы валейбалісткі ўжо залічаны ў абласную каманду майстроў “Камунальнік”: гэта На-дзея Каванская і Яўгенія Бяржаніна. Крысціна Ермалаева ўвогуле з’яўляецца членам юнацкай зборнай Беларусі па валейболе, яна ж і капітан гэтай каманды.
Што датычыцца міні-футбола, тут мы атрымалі перамогу сярод каманд першай лігі і выйшлі ў вышэйшую лігу. Але, каб перамагчы ў вышэйшай лізе, неабходна мець у камандзе футбалістаў-прафесіяналаў.
Неблагіх вынікаў дасягнулі нашы выхаванцы ў маладзёжным першынстве Рэспублікі Беларусь па футболе, заняўшы 4-е месца.
Значную работу праводзім па развіцці пляжнага футбола. Наша каманда з’яўляецца прызёрам Чэмпіяната Рэспублікі Беларусь 2012 года, у 2013 і 2014 г.г. мы былі чацвёртымі. Фаварыт у гэтым відзе спорту — Вадзім Бокач, ён жа і дзеючы капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе. Пачынаючы з 2015 года, пляжны футбол будзе Алімпійскім відам спорту, і для таго, каб зборная Беларусі туды трапіла, яна павінна ў еўрапейскім рэйтынгу ўваходзіць у шасцёрку мацнейшых, зараз яна пакуль дзевятая. Калі ў бягучым годзе футбалісты выступяць удала на Лізе Еўропы, то прымуць удзел у Алімпіядзе. А гэта значыць, што тры алімпійцы будуць выхадцамі з нашага раёна. Мяркую, гэта дастойны ўзровень!
Вяртаецца ў нашым раёне папулярнасць да такога віда спорту, як цяжкая атлетыка. Два гады таму ў ДЮСШ прыйшоў былы выхаванец, майстар спорту па цяжкай атлетыцы Кірыл Іваніцкі, прывёў з сабой сябра Андрэя Асташова, вось абодва і працуюць над папулярызацыяй гэтага віду спорту. І станоўчыя вынікі ўжо ёсць. Два іх выхаванцы накіраваны ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі — вучылішча алімпійскага рэзерву г.Бабруйска, ёсць іх падапечныя і ў спісах зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы.
Канешне, немалаважным момантам любых дасягненняў, у тым ліку і ў спорце, з’яўляецца матэрыяльна-тэхнічная база. У гэтым сэнсе, трэба адзначыць, мы забяспечаны нядрэнна: ёсць аўтамабілі і для выездаў на спабор-ніцтвы, і для суправа-джэння велагонак, спартсмены атрымліваюць форму, наладжана харчаванне падчас выездаў.
У мінулым годзе, дзякуючы падтрымцы раённай улады і асабіста старшыні райвыканкама Ула-дзіміра Піскіжава, адчыніла свае дзверы пасля капітальнага рамонту наша спартыўная зала. Акрамя таго, мы змаглі закупіць спартыўныя веласіпеды. Увогуле абнаўленнем спартыўнага інвентара займаемся пастаянна, бо без гэтага, вядома ж, не будзе ніякіх дасягненняў і перамог. Неблагой падтрымкай для вырашэння гэтага пытання з’яўляюцца пазабюджэтныя даходы: здаем на пракат спартыўны інвентар, у арэнду — два трактары, аказваем іншыя віды паслуг.
Трэба сказаць, што ў нашай прафесіі не можа быць выпадковых людзей: калі ты ў душы спартсмен, то гэта назаўсёды. На сённяшні дзень трэнерскі састаў нашай школы — 18 чалавек плюс інструктары-метадысты. Большая колькасць работнікаў ДЮСШ — нашы былыя выхаванцы. Рабяты атрымалі адукацыю і вярнуліся назад ужо ў якасці трэнераў, працягваюць слаўныя традыцыі развіцця спорту ў раёне. Хачу адзначыць, што кадрамі мы забяспечаны і на перспектыву: зараз 20 рабят атрымліваюць адукацыю і плануюць вярнуцца на работу ў ДЮСШ.
У нас ёсць спецыялісты, якія адпрацавалі шмат гадоў, выхавалі не аднаго дастойнага спартсмена, гэта Сяргей Клімовіч і Юрый Цішкоў.
У нашым раёне для развіцця юнацкага і дарослага спорту маецца практычна ўсё, наша задача — працаваць стабільна і мэтанакіравана, а добры вынік абавязкова прыдзе.
Размаўляла
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024