Да новых вяршынь і перамог!

Да новых вяршынь і перамог!

direktoera

diplom

Вось ужо пяць гадоў запар выпускны вечар на Кіраўшчыне — гэта па-сапраўднаму раённае свята. У бягучым годзе для 99 выпускнікоў школ раёна ўрачыстасць, прысвечаная развітанню са школай, атрыманню пуцёўкі ў дарослае жыццё — атэстатаў сталасці, прыпала на 11 чэрвеня.
Традыцыйнае свята стала яркім і незабыўным, у ім знайшлося месца і сімвалічнаму развітанню з дзяцінствам, і шчырым словам пажаданняў, і яркім музычным нумарам. Дарэчы, надвор’е таксама зрабіла падарунак учарашнім школьнікам: яркае сонца ззяла на небасхіле, нібыта сімвал чагосьці новага, светлага і абавязкова добрага.

У гэты дзень хваляваліся ўсе: бацькі, настаўнікі, дзядулі і бабулі, сябры і знаёмыя галоўных герояў выпускнога вечара, але больш за ўсіх — яны самі, бо гэты дзень падвёў рысу пад карпатлівай працай над сабою на працягу адзінаццаці гадоў і стаў для юных кіраўчан прыступкай да новых вяршынь і перамог. Аднак, яны — наперадзе, а пакуль — цудоўнае свята, трыумф маладосці, прыгажосці, школьнага сяброўства і вернасці…
Распачалося ўрачыстае мерапрыемства з маляўнічага шэсця па галоўнай вуліцы горада выпускнікоў-2014 разам з дырэктарамі ўстаноў адукацыі раёна ў суправаджэнні духавога аркестра “Фанфары Кіраўска”.
Павіншаваць выпускнікоў, іх бацькоў і родных на ўрачыстасць завіталі ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, члены райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў раёна.
Для адзінаццацікласнікаў, адзначыў у сваёй прывітальнай прамове кіраўнік раёна Уладзімір Піскіжаў, настаў час жыццёвага выбару, калі неабходна ставіць перад сабой высокія мэты, але галоўнае — зрабіць правільны выбар, каб ніколі потым не пашкадаваць аб ім. Неабходна памятаць, што ніводнае дасягненне не можа быць рэалізавана без асабістай настойлівасці, штотыднёвай работы і пастаяннага развіцця.
У нашай дзяржаве створана і дзейнічае эфектыўная сістэма работы, дазваляючая кожнаму вучню праявіць свае таленты, як у вучобе, спорце, так і ў творчасці. І яскравае пацвярджэнне таму — дасягненні сёлетніх выпускнікоў, сярод якіх — вялікая колькасць пераможцаў рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў.

У іх ліку: Віктар Іваніцкі з гімназіі, Віялета Свірко, Анастасія Русецкая і Марына Карпава з СШ №1, якія неаднаразова станавіліся пераможцамі 2- га і 3-га этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Тры гады запар вучаніца СШ№1 Марына Заркевіч з’яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў. Прызёр абласной алімпіяды па англійскай мове Марыя Шапавалава з Мышкавіцкай СШ удастоена спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы ў намінацыі “Адукацыя”. Выпускнікі Паўлавіцкай СШ Станіслаў Анісімаў і Юлія Гур’янава з’яўляюцца пераможцамі абласных творчых конкурсаў. Пераможцамі і прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартакіяд неаднойчы станавіліся вучні СШ №1 Андрэй Дашкевіч, Вікторыя Дзюўбакова, Максім Каранкевіч, Антон Маглюй, Аляксандр Пінчук, “Барчыцкага НПК ДС-СШ” — Ганна Слабукова, Скрыпліцкай СШ — Вераніка Няфёдава і Алеся Прыгажаева.
Па выніках года сярэдні бал атэстата сёлетніх выпускнікоў склаў 7,8, што крыху вышэй за леташні паказчык.
Кульмінацыйным момантам свята стала ўручэнне шасцярым выпускнікам атэстатаў асаблівага ўзору, залатых медалёў і імянных гадзіннікаў. Гэтага ганаровага права былі ўдастоены тыя, чые розум і працавітасць прынеслі ім заслужаную павагу землякоў. Сярод іх — вучні Паўлавіцкай СШ імя Р.А. Худалеева — Станіслаў Анісімаў, Юлія Гур’янава і Міхаіл Рымараў, гімназіі горада — Віктар Іваніцкі, вучаніцы Мышкавіцкай СШ Марыя Шапавалава і Валянціна Цішкова.
Несумненна, значная доля поспеху гэтых рабят — заслуга іх бацькоў. Адбылося ўрачыстае ўшанаванне бацькоў залатых медалістаў з уручэннем ім падзячных лістоў райвыканкама.
Кіраўнік раёна ўручыў атэстаты аб заканчэнні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсім выпускнікам.
Звяртаючыся да рабят, Уладзімір Піскіжаў пажадаў ім ніколі не спыняцца на дасягнутым, усебакова развівацца, а, атрымаўшы дыпломы спецыялістаў, вярнуцца ў родны раён, каб уносіць свой уклад у яго развіццё.
У сваю чаргу выпускнікі падзякавалі кіраўніцтву раёна за пастаянную ўвагу і клопат, падтрымку адоранай моладзі, стварэнне ўмоў для развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. На добрую памяць яны ўручылі старшыні райвыканкама гадзіннік у форме веласіпеда, а гэты сродак руху, як вядома, з’яўляецца своеасаблівым сімвалам нашага горада.
Шматлікія словы ўдзячнасці ў гэты вечар прагучалі ў адрас настаўнікаў. Менавіта яны сваёй карпатлівай штодзённай працай дапамагалі сваім вучням дасягнуць значных поспехаў у вучобе, творчасці, спорце і грамадскім жыцці.
Кветкі і памятныя падарункі ад выпускнікоў атрымалі іх класныя кіраўнікі: Святлана Бяляўская, Людміла Булах, Таццяна Сахноўская, Ала Макаронак, Наталля Русак, Святлана Лапянок, Святлана Шчэрбіч, Вольга Пацюшка, Анатоль Рышкевіч, Алена Данілова і Ганна Казакова.
Не былі абыдзены ўвагай першыя настаўнікі выпускнікоў, якія 11 гадоў таму адкрылі ім цікавую Краіну ведаў.
Ад імя бацькоў да віноўнікаў урачыстасці звярнулася Ірына Каранкевіч, якая потым разам са сваім сынам падарыла прысутным задушэўную песню “Не спяшайцеся, дзеці, вырастаць”. Выпускнікі атрымалі вялізнае сэрца з паветраных шароў, як сімвал таго, што бацькоўскія сэрцы будуць заўсёды разам з імі.
Рабяты, якія вызначыліся па розных напрамках дзейнасці, атрымалі памятныя падарункі ад раённых арганізацый ГА “Белая Русь” і “Беларускі Фонд міру”.
Выпускны вечар стаў сапраўдным зорным часам для адзінаццацікласнікаў. Яны спявалі, ігралі на розных музычных інструментах, паказвалі свае творчыя і крэатыўныя здольнасці.
А для таго, каб крыху “падсаладзіць” рабятам сум развітання, кожнаму выпускному класу быў уручаны прыгожы торт.
Своеасаблівым сюрпрызам для адной з выпускніц стала перамога ў праводзімым інтэрнэт-галасаванні на званне “Міс выпускнога вечара-2014”. Гэтае ганаровае званне было прысуджана вучаніцы Мышкавіцкай СШ Марыі Шапавалавай.
І вось ужо з рук юнакоў і дзяўчат у неба ляцяць паветраныя шары, якія сімвалізуюць шчаслівае дзяцінства, запаветныя мары і светлыя надзеі. А тым часам плошча напаўняецца чароўнымі гукамі вальса. Выпускнікі на развітанне танцуюць апошні школьны вальс. Наперадзе — новыя экзамены, якія ставіць само жыццё. І іх трэба вытрымаць дастойна!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024