Да захавання здароўя — з адказнасцю і разуменнем

Да  захавання здароўя —  з адказнасцю і разуменнем

zgyk

У нядзелю адзначаць сваё прафесійнае свята “людзі ў белых халатах”, ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, добрасумленнасці якіх ва многім залежыць здароўе нацыі. Напярэдадні Дня медыцынскага работніка супрацоўнікі “раёнкі” сустрэліся з галоўным урачом райбальніцы Аленай Круцько, якая, дарэчы, займае гэты адказны пост на працягу 10 гадоў, а таксама другі год з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, і атрымалі грунтоўныя адказы на пастаўленыя пытанні.

— Алена Аляксееўна, з якім настроем сустракае прафесійнае свята ўзначальваемы Вамі калектыў?
— З працоўным. Хаця наша свята і адзначаецца ў нядзелю, але многія медыкі ў гэты дзень выконваюць свае непасрэдныя абавязкі на рабочых месцах. І, зразумела, менавіта яны прымаюць у свой адрас найбольшую колькасць віншаванняў ад удзячных пацыентаў. А калі гаварыць у цэлым аб калектыве, то ўсе работнікі ставяцца да справы добрасумленна, пастаянна імкнуцца павышаць свой прафесійны ўзровень.
— У раёне выкарыстоўваюцца ўсе магчымасці, каб падтрымліваць памяшканні ўстаноў аховы здароўя ў належным стане, абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу…
— А як жа інакш? Жыццё працягваецца, і медыцына павінна ісці ў нагу з сучаснымі патрабаваннямі. Праводзім касметычныя рамонты маючыхся аб’ектаў, набываем новую апаратуру. Да таго ж, у сувязі з правядзеннем сёлета ў нашым раёне абласных «Дажынак» з абласнога бюджэту выдзелены сродкі для рамонту пэўных будынкаў. Так, зараз рамантуецца памяшканне Баравіцкага ФАПа, будзе праведзены бягучы рамонт аб’ектаў лячэбных устаноў на тэрыторыі райбальніцы, харчблока.
— Летась райбальніца прыступіла да рэалізацыі пілотнага праекта. Якія вынікі ад гэтага атрыманы?
— У рамках яго рэалізацыі правялі скарачэнне дарагіх стацыянарных ложкаў, у выніку чаго вы-слабаненыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы пераведзены на этап амбулаторна-паліклінічнага абследавання. Гэта не перашкаджае медыкам своечасова выяўляць хваробы, аказваць дапамогу пацыентам, якія маюць патрэбу ў лячэнні. Толькі аднаго жадання ўрачоў, медыцынскіх сясцёр недастаткова, каб справіцца з нядугам. Людзі павінны зразумець, што захворванне лепш папярэдзіць, чым лячыць.
У апошні час сярод пацыентаў запатрабавана лячэнне ў дзённым стацыянары, разлічаным на 25 чалавек. З пачатку года тут паправілі сваё здароўе 520 жыхароў раёна. Як паказала практыка, гэта вельмі зручна для пацыентаў: агляд доктарам, прыём працэдур. У далейшых планах — праводзіць тут дробныя аперацыі.
— Што прадпрымаецца медыкамі для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне?
— Нягледзячы на прымаемыя меры, нам яшчэ прадстаіць нямала працаваць у гэтым накірунку. Хоць і назіраецца станоўчая дынаміка з нараджэннем дзяцей (за 5 месяцаў бягучага года нарадзілася на 32 дзіцяці больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага), але турбуе сітуацыя са смяротнасцю (з пачатку года памерла на 8 чалавек больш, чым летась, у тым ліку на 4 чалавекі больш у працаздольным узросце). У асноўным прычына смерці заключаецца ў тым, што людзі несвоечасова звяртаюцца да медыкаў за дапамогай. Кожны паважаючы сябе чалавек абавязаны раз у год праходзіць абследаванне. Але жыхары знаходзяць сто прычын, каб не ісці да ўрачоў тады, калі іх нічога не турбуе. Таму мы праводзім прафілактычную работу сярод насельніцтва па скарачэнні колькасці інфекцыйных захворванняў, прафілактыцы туберкулёзу і барацьбе з ім, ахове здароўя нованароджаных.
На пастаянным кантролі знаходзяцца працуючыя ў небяспечных для здароўя ўмовах, дзеці. Гэтая катэгорыя грамадзян два разы ў год праходзіць дэталёвае абследаванне. Медыкаў турбуе статыстыка апошніх гадоў, якая сведчыць, што сярод рабят прагрэсіруюць захворванні зроку, суставаў, скаліёз. Адмоўна ўплывае на гэта маларухомы лад жыцця. Замест таго, каб паганяць мячык па двары, пазаймацца са скакалкай, многія хлопчыкі і дзяўчынкі доўгі час праводзяць з мабільнымі тэлефонамі, каля камп’ютараў.
У выпадку захворвання многія жыхары раёна выклікаюць “хуткую дапамогу” ў надзеі на выздараўленне. Але яны глыбока памыляюцца: за адзін выклік медыка хваробу не вылечыш, не дапамогуць паправіць здароўе і зроблены ўкол, нерэгулярна прыма-емыя лякарствы. Тут патрэбна сістэма, і ў першую чаргу чалавек сам павінен клапаціцца аб сваім здароўі, весці здаровы лад жыцця.
— Праводзіцца аптымізацыя фельчарска-акушэрскіх пунктаў на вёсцы. Ці не адаб’ецца гэтая працэдура адмоўна на аказанне своечасовай медыцынскай дапамогі сяльчанам?
— Працэдура закрыцця ФАПаў праходзіць з цяжкасцю. Але гэта робіцца, у першую чаргу, з мэтай своечасовага аказання медыцынскай дапамогі вяскоўцам, а таксама паляпшэння ўмоў працы фельчара. За кожным медработнікам будзе замацоўвацца аўтамабіль. Ніякага пагаршэння ў абслугоўванні сяльчан не адбудзецца.
— Як зараз абстаяць справы з забяспечанасцю кадрамі?
— Наша ўстанова няблага ўкамплектавана лячэбнымі кадрамі, у прыватнасці , вядучыя службы (тэрапеўтычная, хірургічная, педыятрычная) — на належным узроўні. Вырашаецца пытанне з рэаніматолагам, гінеколагам. Хутка да нас прыедзе маладая сям ’я: муж —хірург, а жонка — гінеколаг. Над вырашэннем праблемы са спецыялістамі “вузкай” спецыялізацыі пастаянна працуем. Вельмі заклапочвае адсутнасць псіхіятра-нарколага. Патрэбны нам і кваліфікаваны юрыст.

— Чым абгрунтоўвалася змяненне рэжыму работы паліклінікі?
— Зроблена гэта з улікам пажаданняў жыхароў раёна, расклада аўтобуснага руху. У першую змену арганізавана работа лабараторыі, працэдурнага кабінета паліклінікі. Зараз кожны жадаючы можа трапіць на прыём да ўрача-тэрапеўта і педыятра з 8 да 20 гадзін, заведзена папярэдняя запісь на прыём на тыдзень наперад. Таксама пацыенты могуць заказаць талон да ўрача праз інтэрнэт. Пры паліклініцы наладжана неадкладная медыцынская дапамога.
— Пасля выступлення намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Тозіка на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат парламента аб неабходнасці ўвядзення ліміту бясплатных зваротаў грамадзян у дзяржаўныя паліклінікі сярод насельніцтва вядзецца актыўнае абмеркаванне гэтага пытання. Якім чынам такое новаўвядзенне адаб’ецца на фінансавым становішчы пацыентаў?
— Зразумела, усё новае ў любой сферы дзейнасці ўспрымаецца неадназначна. Але з цягам часу ўсё становіцца зразумелым. Плануецца ўвесці поўную або частковую аплату за неабгрунтаваны выклік “хуткай дапамогі” ці ўрача на дом, а таксама за наведванне паліклінікі звыш 8 разоў у год. Канешне, за выключэннем дзяцей, цяжарных жанчын і іншых катэгорый насельніцтва, для якіх гэта проста жыццёва неабходна. Такім чынам мяркуецца даць магчымасць пацыентам за плату атрымліваць па-за чаргі асобныя віды планавых медыцынскіх паслуг. На такую форму абслугоў-вання перайшлі ў многіх заходніх краінах свету і, як паказвае практыка, эфект атрыманы станоўчы. Тым больш, што і медыкам пэўным чынам патрэбна зарабляць грашовыя сродкі, каб была магчымасць развіваць галіну аховы здароўя.
Спадзяемся, што, згодна ўказанням Кіраўніка дзяржавы, заработная плата бюджэтнікаў (у тым ліку і медработнікаў) будзе максімальна набліжана да ўзроўню працуючых у прамысловасці.
Хацелася б таксама звярнуць увагу жыхароў раёна на той факт, што многія льготныя катэгорыі грамадзян выпісваюць рэцэпты, якія даюць ім магчымасць на набыццё медпрэпаратаў у аптэках бясплатна ці па меншай цане ў той час, як у іх дома маюцца значныя запасы дадзеных лякарстваў, здараецца, і з закончаным тэрмінам выкарыстання. Гэта гаворыць аб тым, што некаторыя грамадзяне не эканомяць дзяржаўныя выдаткі: маўляў, нам дадзена такое права — выпісвайце!
Маглі б мы зарабляць сродкі, павялічыўшы плошчы фізіятэрапеўтычнага аддзялення і аказваючы платныя паслугі . Калі б у нас з’явілася магчымасць перанесці пральню на свабодныя плошчы харчблока, то вызваленае памяшканне таксама можна было б выкарыстоўваць на камерцыйнай аснове.
— Вядома, што поспех любога калектыву залежыць у асноўным ад людзей. На каго Вы, у першую чаргу, можаце спадзявацца?
— Калектыў у нас шматлікі, але даволі стабільны. І выдзеліць кагосьці вельмі складана. Шмат гадоў працуюць плённа і адказна мае намеснікі Ігар Палякоў і Жанна Афонькіна, старшая медсястра Людміла Лазаковіч, загадчыкі аддзяленняў. Добрых слоў заслугоўваюць сямейныя дынастыі Вячаслава і Галіны Бурванаў, Анатоля і Тамары Латушкіных, Аляксандра Жука і Наталлі Мішуковай.Не меншы пералік і сярэдняга медперсаналу, тых, хто сумленна і з вялікай адказнасцю ставіцца да выканання сваіх прафесійных абавязкаў. На гэтым калектыве, касцяк якога склаўся даўно, і трымаецца медыцынскае абслугоўванне жыхароў нашага раёна.
Разам з віншаваннямі ўсіх медработнікаў выказваю шчырыя словы ўдзячнасці нашым ветэранам. Жадаю ўсім, у першую чаргу, здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Заставайцеся заўсёды такімі чулымі, спагадлівымі, узаемаветлівымі.
Прафесія медыка — ганаровая і патрэбная людзям. Упэўнена, што і ў далейшым нашы медработнікі будуць імкнуцца зрабіць усё, каб пацыенты атрымлівалі ў адпаведнасці з узроўнем нашай установы якаснае абследаванне і паўнацэннае лячэнне, а таксама ўсялялі ўпэўненасць кожнаму захварэўшаму ў тым, што лячэнне будзе ўдалым. А жыхарам нашага раёна — клапаціцца пра сваё здароўе і своечасова звяртацца за дапамогай да медыцынскіх работнікаў.
Гутарыла
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024