Эфектыўная праца — дзеля выдатных вынікаў

Эфектыўная праца —  дзеля выдатных вынікаў

archicyy

Добрых вынікаў па вытворчасці і рэалізацыі малака ў мінулым годзе дабіліся жывёлаводы Барчыцкага малочна-таварнага комплексу  СВК “Калгас “Беларусь”: атрымана 2928 тон малака, з якіх рэалізавана 2707 т. Уся прадукцыя на дзяржаўныя прыёмныя пункты пастаўлялася вышэйшым гатункам і класам “экстра”.  Надой на карову склаў 5137 кг малака. За год атрымана 626 цялят. Такія вытворчыя паказчыкі калектыву  дазволілі  Марыі Лысянковай у ліку іншых брыгадзіраў МТФ рэспублікі  стаць пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва. 

З гэтай нагоды супрацоўнікі “раёнкі” пабывалі на малочна-таварным комплексе, каб больш падрабязна расказаць сваім чытачам аб стараннай працы калектыву жывёлаводаў, бо і іх вялікая заслуга ў тым , што Марыя Іванаўна ўдастоена такога гонару.
— Канешне, гэтая навіна для нас вельмі прыемная, — адзначыла Марыя Лысянкова.— Але расслабляцца не варта, трэба і надалей працаваць эфектыўна, каб не зніжаць паказчыкаў. А магчымасці для гэтага ў нас ёсць: высокапрадуктыўны статак, удосталь якасных кармоў і самае галоўнае — жаданне жывёлаводаў працаваць на добры канчатковы вынік.
У гэтым мы пераканаліся, калі назіралі, як зладжана завіхаліся ў хлявах жывёлаводы. Паўсюдна было чыста, кожны работнік дакладна выконваў сваю справу. А дагледжаныя каровы спакойна спажывалі якасны корм, дастаўкай якога займаюцца механізатары Аляксандр Пацёмкін і Сяргей Гушчын. У іх абавязкі ўваходзіць яшчэ і чыстка хлявоў ад гною. І, нягледзячы на малады ўзрост, Сяргей працуе добрасумленна, адказна, як і яго больш вопытны калега Пацёмкін.

У гаспадарцы разумеюць, што пры граматным падыходзе ў галіне жывёлагадоўлі, дасканалым захаванні тэхналагічных патрабаванняў можна атрымліваць значныя прыбыткі. І пастаянна працуюць над паляпшэннем якасных і павелічэннем колькасных паказчыкаў грамадскага статка. З адказнасцю ставіцца да выканання сваіх абавязкаў малады спецыяліст тэхнік-асемянатар Васіль Фядотаў, які пільна сочыць за тэрмінамі своечасовага пакрыцця кароў, расцёламі.
Летась у межах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узведзены пускавы жывёлагадоўчы комплекс: даільна-малочны блок і хлеў. А тры гады таму ў Барчыцах быў пабудаваны кароўнік, дзе праца наладжана па сучасных тэхналогіях. Пашырэнне вытворчых плошчаў дало магчымасць значна павялічыць статак: зараз тут ўтрымліваецца 10 груп, у якіх налічваецца 570 галоў.
Акрамя таго, зараз на выпасе знаходзяцца 480 нецелей і цёлак, гатовых да пакрыцця. Гэта таксама дасць магчымасць у недалёкай будучыні папоўніць статак прадуктыўнымі першацёлкамі.
— У нас вельмі дружны калектыў, — працягвае размову Марыя Лысянкова. — Усе разумеюць, што ад кожнага з іх залежыць канчатковы вынік, а ў рэзультаце — добрая зарплата. Дарэчы, даглядчыкі Максім Сінякоў, Міхаіл Лысянкоў, Аляксей Гушчын пазменна на працягу сутак знаходзяцца на фермах: яны і вартаўнікі, і даглядчыкі. І ад таго, колькі разоў уначы яны падыдуць да кароў і падкінуць ім корм, таксама залежыць колькасць атрыманага даяркамі малака.
І за жанчынамі справа не стане. Вопытныя даяркі Ганна Фядотава, Ала Скрыганава, Ганна Фралова, Святлана Далідудка падтрымліваюць у працы маладых Людмілу Шмялёву, Кацярыну Дзятлаву і дзеляцца з імі сваімі сакрэтамі ў дасягненні высокіх паказчыкаў. Асаблівую ўвагу даяркі надаюць атрыманню якаснай прадукцыі і захаванню маладняку. Ёсць у іх свае навыкі раздою першацёлак. Добрасумленна ставіцца да справы і падменная даярка Еўдакія Гушчына.
Сёння барчыцкія жывёлаводы атрымліваюць ад кожнай каровы ў сярэднім амаль па 16 кг малака ў суткі. І гэта для іх — не рубеж. Улічваючы тое, што паўнацэннымі кармамі пагалоўе забяспечана поўнасцю (зараз рацыён жывёлы складаецца з аўсяна-гарохавай сумесі, сіласу, камбікорму), нарыхтоўка сена, сенажу працягваецца. Для жывёлаводаў на комплексе створаны належныя ўмовы. Маецца пакой для прыёму ежы і адпачынку, які забяспечаны ўсёй неабходнай электратэхнікай: ёсць чайнікі, мікрахвалёвая печ, халадзільнікі, тэлевізар. У бытавых памяшканнях маюцца пральныя машыны, аснашчаны ўсім патрэбным душавыя пакоі.
… Калі многія вяскоўцы яшчэ бачаць салодкія сны, даяркам трэба ісці на ранішнюю дойку, а вячэрняя завяршаецца позна ўвечары. Акрамя таго, як і ва ўсіх жанчын, у іх хапае спраў па хатняй гаспадарцы. Але, нягледзячы на такі расклад, многія ўсё жыццё працуюць на ферме, даглядаюць грамадскую жывёлу, як уласную.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

На здымку: даярка Ганна Фядотава, Марыя Лысянкова (26 гадоў працуе ў гаспадарцы, а апошнія 7 — брыгадзірам), загадчыца МТК Таццяна Жэлдак і даярка Ала Скрыганава абмяркоўваюць радасную навіну.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024