Эстафета працягваецца

slabodaa

У апошні дзень мая прадстаўнікі Баравіцкага сельсавета на чале са старшынёй Аленай Пашкевіч даставілі лампаду з Агнём Славы і памяці герояў  у в.П.Слабада і перадалі вучням мясцовай школы.

Прысутныя ўсклалі кветкі да брацкай магілы, у якой пахаваны 69 воінаў і партызан. Дзякуючы актыўнай пошукавай рабоце вучняў мінулых гадоў, якія вялі перапіску з многімі ўдзельнікамі баёў за вёску, роднымі загінуўшых, імёны і прозвішчы 32 герояў-вызваліцеляў былі ўстаноўлены.
Да прысутных звярнулася мясцовая жыхарка Алена Аляксандраўна Храмовіч (на здымку), якая ў гады вайны разам з роднымі і іншымі аднавяскоўцамі знаходзілася ў канц-лагеры. Жанчына прачытала верш на ваенную тэматыку.
Вучні мясцовай школы падрыхтавалі канцэртную праграму. Свае музычныя нумары таксама падарылі прысутным бухгалтар Казуліцкага кар’ера Таццяна Комар і загадчыца дзіцячага садка Людміла Хурсан.
Вяскоўцы прынялі актыўны ўдзел у велапрабегу па вуліцах роднай вёскі.
На мінулым тыдні лампада з Агнём Славы і памяці герояў перададзена жыхарам а/г Барсукі.
Анжаліка Русецкая, дырэктар П.Слабадскога СДК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.