У ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва
Па выніках рэспубліканскага спаборніцтва жывёлаводаў за 2013 год у ліку іншых прызнаны пераможцамі ў розных намінацыях прадстаўнікі нашага раёна: галоўны заатэхнік СВК “Добасна-агра” Галіна НАСКАВЕЦ, галоўны ветурач СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Ігар КАЗЕКА, брыгадзір малочна-таварнай фермы СВК “Калгас “Беларусь” Марыя ЛЫСЯНКОВА, аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Людміла ПЯТРУША, аператар машыннага даення кароў СВК “Чырвоны баец” Анжэла КУЗЬМІЧ, жывёлавод-пастух СВК “Калгас “Свярдлова” Віктар БЕРАЗОЎСКІ.
Сярод аператараў па дарошчванні буйной рагатай жывёлы пераможцамі сталі рассветаўцы: Ірына КОМАР (да 6-месячнага ўзросту) і Таццяна АНДРОСАВА (старэй 6-месячнага ўзросту).
Прадстаўнікі СВК “Чырвоны баец” прызнаны лепшымі ў намінацыях: сярод аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі — Святлана ЦЯНІЦКАЯ, сярод аператараў па вырошчванні парасяці-ад’ёмышаў — Алена ЦЯНІЦКАЯ, сярод аператараў па адкорму свіней — Зінаіда ЛАЗАРАВА.
Віншуем прадстаўнікоў жывёлагадоўчай галіны раёна, жадаем новых поспехаў у працы!