Хай нясуць світанкі мір і шчасце!

veter

Напярэдадні дня вызвалення Кіраўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Васіля Антонавіча Буслава, Людмілы Іванаўны Манько і Аркадзя Канстанцінавіча Шумілава са старшынёй раённага савета ветэранаў Эмай Карпук і актывістамі раённай арганізацыі БРСМ у свяшчэнным для ўсіх кіраўчан месцы — ля мемарыяльнага знака, устаноўленага ў гонар 60-й гадавіны вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ветэранам было прыемна чуць шчырыя словы ўдзячнасці ад прадстаўнікоў маладога пакалення за мірнае і светлае неба над галавой, за магчымасць жыць, вучыцца і працаваць у незалежнай і кветнеючай Рэспубліцы Беларусь.
У сваю чаргу ветэраны далі рабятам наказ любіць і шанаваць сваю Радзіму, берагчы мір на зямлі і заўсёды памятаць, якой дарагой цаной дасталося сённяшняе мірнае жыццё.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.