З удзячнасцю да ветэранаў

podvet

У рэспубліцы, у тым ліку ў нашым раёне, праводзіцца выплата матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 54 «Аб аказанні адначасовай матэрыяльнай дапамогі»  да 70-годдзя вызвалення Беларусі  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выплаты ажыццяўляюцца па месцы атрымання пенсій.

З гэтай нагоды РУП “Белпошта” сумесна з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь наладзілі акцыю, у ходзе якой ветэранам па месцы жыхарства разам з грашовай выплатай уручаюцца святочныя канверты з віншавальнымі паштоўкамі. Дарэчы, канверты можна выкарыстаць для адпраўкі пісьма або паштоўкі бясплатна.
У нашым раёне такія канверты з паштоўкамі атрымаюць 378 грамадзян.
На здымку: да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыі Іванаўны Гарохавай наведалася намеснік начальніка гарадскога аддзялення паштовай сувязі Юлія Царова, каб уручыць ёй матэрыяльную дапамогу, святочны канверт і зачытаць тэкст віншавальнай паштоўкі.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.