Тэлевізары ў палаты для ветэранаў

Тэлевізары ў палаты для ветэранаў

У мінулы аўторак у райбальніцы раённай арганізацыяй ГА “Беларускі фонд міру” ў межах 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была арганізавана акцыя “Падарунак ветэрану”.     А падарункам сталі   4 тэлевізары ў палаты для ветэранаў. 

У акцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько, старшыні раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова і “Белая Русь” Васіль Маркевіч.
Як паведаміла Вольга Гаршкова, раённай арганізацыяй Беларускага фонду міру штогод ветэранам вайны і працы, былым вязням аказваецца матэрыяльная дапамога, набываюцца і ўручаюцца сувеніры, наладжваюцца дабрачынныя акцыі.
У гэтым годзе па хадайніцтве галоўнага ўрача ЦРБ Алены Круцько было прынята рашэнне аказаць дапамогу бальніцы. Гэта робіцца не ўпершыню: раней у палаты для ветэранаў раённымі арганізацыямі ГА “Беларускі фонд міру” і “Белая Русь” набываліся тэлевізары і халадзільнікі. Аднак час не стаіць на месцы, тэхніка маральна і фізічна старэе, а з пераходам на лічбавае вя-шчанне паўстала неабходнасць памяняць старыя тэлевізары на больш удасканаленыя. Для таго, каб нашы ветэраны маглі заўсёды быць у курсе апошніх падзей, глядзець навіны, фільмы, праўленнем раённай арганізацыі Беларускага фонду міру і было прынята рашэнне набыць 4 ЖК-тэлевізары ў палаты для ветэранаў. Пятая палата таксама будзе аснашчана новай тэхнікай.
Вольга Гаршкова папрасіла праз раённую газету выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто зрабіў добраахвотныя ахвяраванні ў Фонд міру, з дапамогай якіх і з’явілася магчымасць зрабіць прыемныя падарункі для ветэранаў.
Галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько падзякавала за падарункі, адзначыўшы, што работнікі бальніцы заўсёды актыўна ўносяць дабрачынныя ахвяраванні ў Фонд міру.
На момант правядзення акцыі на лячэнні ў бальніцы знаходзіліся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Андрэевіч Жданаў з в.Пацава Слабада і былы вязень фашызму Рыгор Захаравіч Каган. Наша дэлегацыя падтрымала іх добрымі словамі і пачаставала фруктамі.
Рыгор Захаравіч Каган адзначыў: “Вельмі прыемна, што ў раёне так клапоцяцца пра ветэранаў вайны і працы, лю-дзей, якія пацярпелі ад фашызму ў гады ваеннага ліхалецця”.
“Без тэлевізара я сваё жыццё проста не ўяўляю! — падкрэсліў Рыгор Захаравіч. — Я імкнуся ведаць, што адбываецца на міжнароднай арэне, унутры дзяржавы, у нашым раёне. Наяўнасць дадзенай тэхнікі не будзе адрываць пацыентаў ад знешняга свету падчас лячэння і будзе спрыяць больш хуткаму выздараўленню”.
Анастасія БЕГУНОВІЧ.
Фота
Людмілы СЯМЁНАВАЙ.
На здымку (справа): старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова ўручае тэлевізары, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько, ветэран працы Р.З.Каган.

медики

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024