З мэтай забеспячэння патрэб насельніцтва

smazgenki

Спажывецкія таварыствы на тэрыторыі Беларусі пачалі ўзнікаць у канцы ХІХ ст. Першым на тэрыторыі нашага раёна было створана Дабаснянскае, а ў 1935 годзе адначасова з утварэннем раёна пачало адлік сваёй гісторыі раённае спажывецкае таварыства.

З кожным годам сістэма райспажыўкааперацыі ўмацоўвалася, павялічвалася колькасць гандлёвых кропак, была пабудавана хлебапякарня. Да 1940 г. на тэрыторыі раёна ўжо налічвалася 8 сельскіх спажывецкіх таварыстваў, 1 прадпрыемства грамхарчу.
Значныя страты панесла наша спажыўкааперацыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны: з наяўных да таго часу 57 гандлёвых аб’ектаў 54 — былі поўнасцю разбураны.
У пасляваенныя гады раённае спажывецкае таварыства не толькі аднаўляла разбураную матэрыяльна-тэхнічную базу, але і ўзводзіла новыя аб’екты.
На сённяшні дзень свае паслугі насельніцтву прадастаўляюць 64 стацыянарныя аб’екты рознічнага гандлю і 5 аўтамагазінаў, а таксама 27 прадпрыемстваў грамадскага харчавання.
На працягу апошніх пяці гадоў значна пашырана сфера дзейнасці шляхам адкрыцця гандлёвых кропак у іншых рэгіёнах рэспублікі. Зараз функцыянуюць 4 магазіны і 1 міні-кафэ ў г.Бабруйску, у красавіку бягучага года адкрыты магазін у г.Жлобіне.
Паралельна з развіццём гандлёвай галіны і сферы грамадскага харчавання, набіраюць абароты і галіны нарыхтовак, прамысловасці і сферы бытавых паслуг. Дзякуючы трывалай матэрыяльна-тэхнічнай базе, рэсурснаму патэнцыялу, райспажыўтаварыства на працягу апошніх пяці гадоў займае лідзіру-ючыя пазіцыі на абласным узроўні па аб’ёмах нарыхтоўчага абароту.
Пастаянна пашыраецца і абнаўляецца асартымент выпуска-емай прадукцыі. Так, зараз пакупнікам прапануюцца 53 назвы хлеба і хлебабулачных вырабаў, 40 — мясных паўфабрыкатаў, 30 — кандытарскіх, а таксама 40 назваў швейных вырабаў.
За 5 месяцаў бягучага года агульны тавараабарот склаў амаль 56 млрд.рублёў, а раённы — амаль 50.
Стабільнасць кожнай галіны забяспечваюць работнікі транспартнага і тэхнічнага аддзелаў, ад добрасумленнага стаўлення кожнага з іх да выканання даручанай справы залежыць своечасовая дастаўка тавараў да месцаў прызначэння, бесперабойная работа неабходнага абсталявання.
Калектыў райспажыўтаварыства працуе над вырашэннем задач, вызначаных кіраўніцтвам дзяржавы перад работнікамі галіны, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця і аказанне сацыяльнай падтрымкі сельскім жыхарам, вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі, умацаванне пазіцый на ўнутраным рынку, нарошчванне экспартнага абароту, мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы, прыцягненне ў сістэму новых інвестараў.
Працуем над паляпшэннем якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, правялі мадэрнізацыю кандытарскага цэху, агароднінасховішча, на шэрагу прадпрыемстваў абноўлена тэхналагічнае абсталяванне, сёлета набыты новы аўтамагазін.
Калектывам райспажыўтаварыстваў рэспублікі даводзіцца працаваць ва ўмовах канкурэнцыі з іншымі гандлёвымі сеткамі. Гэта прымушае адшукваць новыя формы і метады гандлю, асвойваць новыя рынкі збыту, прымяняць гібкую цэнавую палітыку па шэрагу груп рэалізуемых тавараў.
Так, на працягу апошніх гадоў у сістэме ўстойліва замацавалася традыцыя па правядзенні акцый, прымеркаваных да розных святаў, пастаянна працуем з нашымі пастаўшчыкамі ў плане сумесных акцый па зніжэнні цаны.
Дабівацца станоўчых вынікаў у рабоце нельга без зладжанага, мэтанакіраванага калектыву, чый уклад у агульную справу — неацэнны. На працягу чатырох дзесяцігоддзяў працуюць у галіне спажыўкааперацыі повар 5-га разраду кафэ “Церамок” Тамара Падаляк і прадавец 6-га разраду магазіна “Універсам” №2 г.Кіраўска Тамара Шалянгоўская. Добрых вынікаў дабіваюцца таксама вядучы бухгалтар Ларыса Дзям’янава, буфетчык 5-га разраду кафэ “Легенда” а/г Жылічы Ніна Крутава, машыніст 4-га разраду цестараздзелачных машын Вольга Хадакова, прадаўцы 6-га разраду Кацярына Міхалап з в.Казулічы, Таццяна Шаверава з а/г Баравіца, Наталля Храмовіч з магазіна “Уютный дом” г.Кіраўска, вадзіцель 3-га класа Віктар Яскевіч, выканаўца мастацка-афармляльных работ Валянціна Акушэвіч і многія іншыя.
Стараннасцю ў працы вызначаюцца таксама і маладыя спецыялісты: Віталія Раманоўская, Зоя і Вера Жаўлаковы, Аліна Мізгер, Таццяна Аляксеева, Юлія Бяляўская.
Будзем і далей працаваць над павелічэннем рознічнага тавараабароту, паляпшэннем якасці выпускаемай прадукцыі і пашырэннем колькасці аказання паслуг, укараненнем новых форм абслугоўвання. І ўсё гэта — для нашых пакупнікоў.
Святлана САРОКА,
старшыня праўлення
райспажыўтаварыства.

У сувязі з прафесійным святам добрасумленная праца шэрагу работнікаў райспажыўтаварыства адзначана рознымі ўзнагародамі.
Так, на ўрачыстым сходзе Белкаапсаюза загадчыцы вытворчасці Любові Хамічэнка было прысвоена званне “Чалавек года”, а начальніку вытворчага аддзела Святлане Васільевай уручана Ганаровая грамата.
Прадавец VІ разраду в.Стаўпішчы Наталля Васілеўская ўзнагароджана грашовай прэміяй абласнога Савета дэпутатаў.
Ганаровая грамата райвыканкама ўручана кандытару VІ разраду Алене Палянскай, а вадзіцель Васіль Дзмітрыеў заахвочаны грашовай прэміяй.
За шматгадовую і старанную працу Ганаровымі граматамі райспажыўтаварыства ў ліку іншых ад-значаны прадавец VІ разраду магазіна “Спутник” Людміла Кандраценка, начальнік планава-эканамічнага аддзела Наталля Сулімская, абвальшчык мяса IV разраду Еўдакія Белаглазава, прадавец УІ разразу магазіна “Удача” ў г.Бабруйску Надзея Акуліч, нарыхтоўшчык Любоў Гацырыдзэ, буфетчык IV разраду кафэ “Смажанка” Наталля Шапоткіна.
У сувязі з юбілеем з дня нараджэння каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны работнікі, якія на працягу доўгага часу працавалі ў сістэме спажыўкааперацыі. Сярод іх — Валянціна Пацыенак, Надзея Каранкевіч, Ніна Рышкевіч, Марыя Шышкевіч, Ганна Сакалоўская, Соф’я Скудная, Валянціна Гайдукевіч, Раіса Горбач.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.