Дастойны прыклад для пераймання

Vasil

Як адзначыў галоўны эканаміст гаспадаркі Сяргей Гур’янаў, перадавы вадзіцель штогод займае лідзіруючыя пазіцыі не толькі на перавозцы збожжа ад камбайнаў, а і на іншых работах. Кожную справу, якую давяраюць Марозаву, ён выконвае добрасумленна і адказна.
У час летніх канікулаў на ўборцы ўраджаю працаваў і яго сын Васіль, студэнт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі разам з вопытным камбайнерам Аляксандрам Кандрацьевым на КЗС-1218 яны намалацілі 1843,7 т збожжа — другі паказчык па раёне.
Механізатары гаспадаркі не толькі своечасова ўбралі грамадскія палеткі збожжавых, але і своечасова абмалацілі прыватныя ўчасткі сяльчан — незалежна ад таго, працуе гаспадар у сельгаскааператыве ці не. Не пакінулі без увагі і пенсіянераў (былому ветурачу Валянціне Сурынай участак абмалаціў старшы камбайнер Васіль Белаглазаў).

З 12000 т збожжа, якія сёлета намалацілі ў СВК “Калгас “Ніва”, 3700 т на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз Васіль Марозаў. Яго паказчык — лепшы не толькі ў сельгаспрадпрыемстве, але і ў цэлым па раёне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.