Мышкавічы: насустрач «Дажынкам»
Шырокім фронтам працягваюцца работы па падрыхтоўцы да абласных і раённых “Дажынак-2014” у а/г Мышкавічы. На цэнтральнай сядзібе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага з кожным днём назіраюцца адчувальныя перамены. Уладкавана плошча перад мясцовым СДК, ідуць рамонтныя работы і ў памяшканнях установы культуры. Неўзабаве перад будынкам гандлёвага цэнтра і рэстарана з’явіцца фантан, прыводзяцца ў належны стан дарогі, будынкі розных аб’ектаў, жылыя дамы. Аграгарадок актыўна рыхтуецца прыняць гасцей.