Прыводзім у парадак домаўладанні!

dom

У Кіраўску і Мышкавічах працягваецца актыўная падрыхтоўка да абласнога і раённага фестываляў-кірмашоў працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”.
На розных аб’ектах кіпіць работа: згодна графіка яны павінны быць здадзены да 1 верасня.
Шчыруюць на сваіх падвор’ях і каля іх большасць кіраўчан і сельскіх жыхароў. Рамантуюць і фарбуюць агароджу, прыводзяць у парадак фасады дамоў і самі будынкі, наводзяць лоск на прыдамавой тэрыторыі. Асобныя моманты гэтых работ занатаваў наш фотакарэспандэнт Максім Мікешын.
Зрабіць Кіраўшчыну прыгожай, пачынаючы з уласнага падвор’я, дастойна сустрэць гасцей “Дажынак” імкнуцца і гараджане, і сяльчане. Але не ўсе яшчэ актыўна ўключыліся ў гэтыя работы. Увогуле ж варта нагадаць кожнаму гаспадару, што ўтрымліваць домаўладанне і прылягаючую тэрыторыю ў парадку трэба пастаянна, згодна “Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”, за парушэнне якіх прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Паведамляем тым, хто не ў стане своечасова абкасіць прылягаючую да свайго домаўладання тэрыторыю — такую паслугу аказваюць у раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: абкос 1 соткі каштуе 10 тыс.880 рублёў (звяртацца па тэл. 27-4-82).
Для набыцця фарбы для агароджы можна звярнуцца ва УКП “Жылкамгас” па тэл. 24-3-17 (вас азнаёмяць з умовамі аплаты).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.