Работы вядуцца арганізавана
У горадзе працягваюцца работы па падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2014”.
Значную дапамогу кіраўчанам аказваюць будаўнікі з многіх гарадоў вобласці. Да прыкладу, у апошнія дні дарожнікі і камунальнікі шчыруюць на галоўнай пло-шчы горада — тут вядуцца падрыхтоўчыя работы да ўкладкі асфальтавага пакрыцця.
Хуткімі тэмпамі рамантуецца будынак раённага Дома культуры. Будаўнікі з ранку да вечара тынкуюць сцены, заліваюць адлівы, аднаўляюць дах.
Будаўнікі Круглянскай ПМК-266 вельмі арганізавана вядуць рамонтныя работы на будынку былога кінатэатра “Кастрычнік”. Кожны дзень тут занята значная колькасць рабочых, якія стараюцца ўскладзенае на іх заданне выканаць у тэрмін і якасна.
Наш фотакарэспандэнт Максім Мікешын на здымках увасобіў моманты будаўнічых работ у цэнтры Кіраўска.
І ў далейшым на старонках “раёнкі” будзем знаёміць нашых чытачоў з ходам рамонтных работ на аб’ектах жыллёвага, сацыяльна-культурнага прызначэння.