Шчыра запрашаем!

7

Шыкоўная, са шчырай усмешкай кабета ў нацыянальным адзенні з вялікім караваем запрашае ўсіх прыязджаць на “Дажынкі-2014” — такая кампазіцыя ўпрыгожыла ўезд у Кіраўск з боку абласной сталіцы і радуе вока ўсіх праязджаючых.
Шмат цікавых фігур, кампазіцый, зробленых умелымі рукамі майстроў з Кіраўшчыны з саламяных цюкоў і іншых матэрыялаў, з’я-вілася на палях каля дарог раёна: яны сімвалізуюць набліжэнне фэстывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі.
А райцэнтр, а/г Мышкавічы, іншыя сельскія населеныя пункты працягваюць рыхтавацца да прыёму гасцей. І папаўняецца новымі фотаздымкамі ўжо багатая фотагалерэя рэдакцыі “раёнкі” на тэму падрыхтоўкі да абласных “Дажынак-2014”. Днямі ў аб’ектыў фотакамеры трапіў момант прывядзення ў парадак знака каля гімназіі, указваючага шлях на СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Цікавую альпійскую горку ў акружэнні розных раслін рабілі каля свайго будынку на вул.Кірава работнікі РЦСАН. А на наступны дзень гэтай кампазіцыяй ужо захапляліся прахожыя. Новае асфальтавае пакрыццё атрымаў участак вул.Пушкінскай…
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.