Важней за ўсё — аб’екты ў тэрмін і якасна!

Важней за ўсё — аб’екты ў тэрмін і якасна!

krany

У нашым раёне асноўнай будаўнічай арганізацыяй з’яўляецца ПМК-255.  Мы сустрэліся з начальнікам Ігарам Лазаковічам і папрасілі падзяліцца, з якімі рэзультатамі ў працы калектыў сустракае прафесійнае свята.

— Настрой у калектыву — выдатны: па выніках работы мы ўваходзім у пяцёрку лідараў сярод аднатыпных арганізацый вобласці, — адзначыў кіраўнік.
— Ігар Рыгоравіч, вядома, што аб развіцці і дабрабыце рэгіёна мяркуюць па ўзроўні будаўніцтва. Як у гэтым плане можна ахарактарызаваць сітуацыю ў нашым раёне?
— Станоўча. Узво-дзяцца жылыя дамы ў горадзе і на вёсцы, будуюцца новыя малочнатаварныя фермы, сіласныя ямы і іншыя аб’екты.
У цэлым аб’ём будаўніча-мантажных работ, выкананых уласнымі сіламі ПМК-255, за першае паўгоддзе бягучага года склаў 18 млрд. 361 млн. руб. Выручка на 1 сярэдняспісачнага работніка дасягнула 99,6 млн. руб. Атрыманы 581 млн. руб. прыбытку.
— Як вядома, будаўнічая галіна ўпэўнена рухаецца ўперад, яна не церпіць абыякавасці і прамаруджванняў.
— Сапраўды, перад будаўнікамі заўсёды стаіць вельмі важная задача — ісці ў нагу з часам. У апошнія гады галіна дасягнула хуткіх тэмпаў развіцця, прымяняюцца навейшыя тэхналогіі і матэрыялы, найбольш перспектыўныя распрацоўкі. І наш калектыў імкнецца працаваць так, каб узводзімыя аб’екты былі, як кажуць, на вякі. Улічваючы належную якасць нашай работы, своечасовае выкананне даведзеных планаў, мы ніколі не будзем без справы.
— Такая ўпэўненасць мае пад сабой абгрунтаваную падставу?
— Лічу, што нашаму калектыву па сілах любыя задачы. Асноўны яго касцяк складаюць людзі, якія любяць сваю справу, душой прыкіпелі да роднай арганізацыі, шмат гадоў адпрацаваўшыя на адным месцы. Да прафесійнага свята многія адзначаны рознымі ўзнагародамі. Сярод іх — сталяр Сяргей Каранкевіч (Ганаровая грамата Магілёўскага аблвыканкама), тынкоўшчыца Надзея Марцючэнка (Ганаровая грамата абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК), вадзіцель Яўген Ачыновіч (дыплом абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК). Падзяку ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі прараб Дзяніс Сцерлінгаў, майстар Сяргей Іваніцкі, матарыст бетонна-змяшальнай устаноўкі Леанід Булачкін.
На ўрачыстым сходзе ў пятніцу лепшыя працаўнікі таксама будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі ад імя адміністрацыі, кожны атрымае прэмію па 300 тыс. рублёў. Не пакінем без увагі і ветэранаў калектыву, якім выдзелілі па 150 тыс. рублёў.
Ганарымся мы сямейнай дынастыяй будаўнікоў Завяршынскіх. Дарэчы, добрасумленная праца бацькі Леаніда Аляксандравіча адзначана Ганаровай граматай ДУКВП “Магілёўаблсельбуд”. Абодва яго сыны — Іван і Юрый таксама, як і іх бацька, цесляры. Працуюць тынкоўшчыцамі ў нас і дзве яго нявесткі Алена і Ірына.
— Якім чынам удаецца ўтрымліваць людзей: выдатныя спецыялісты зараз запатрабаваныя і высокааплачваемыя ў той жа Расіі?
— Хочацца адзначыць, што ў нас не назіраецца цякучасці кадраў. Дарэчы, у 2012 годзе, калі я прымаў арганізацыю ў падпарадкаванне, колькасць работнікаў складала 112 чалавек, зараз — 189. Каб захаваць спісачны састаў, неабходна працаваць на поўную магутнасць, каб у людзей былі аб’ёмы работ і дастойная зарплата. Стараемся ўсё гэта забяспечыць, і спецыялісты нас не пакідаюць.
— Якія меры прымяняеце для ўмацавання працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны?
— З упэўненасцю скажу, што ў нашым калектыве няма злосных парушальнікаў дысцыпліны, таму і строгіх мер прымяняць не даводзіцца. У нас працуюць людзі, якія не толькі добра валодаюць ведамі ў будаўнічай галіне, але і працавітыя, акуратныя, мэтанакіраваныя, яны імкнуцца якасна і да канца выконваць пачатую справу. А чаго яшчэ можна жадаць для поспеху?
— На якіх аб’ектах зараз працуе дружны і зладжаны калектыў ПМК-255?
— Тры брыгады аддзелачнікаў заняты на падрыхтоўцы аб’ектаў да абласных “Дажынак”: рамантуем будынкі раённага Дома культуры, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцячай юнацка-спартыўнай школы, а таксама працуем на “дажыначных” аб’ектах у а/г Мышкавічы.
Пачалі будаўніцтва 60-кватэрнага дома па вул. імя Арлоўскага ў Кіраўску, дзе плануем асвоіць 27 млрд. рублёў. Адначасова ўзводзім 2 аднакватэрныя дамы ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Будуем хлеў і сіласную траншэю на малочнатаварнай ферме ў в.Колбава СГФ “Чыгірынка”. Ёсць ужо заказы і на будучыню.
— Ігар Рыгоравіч, што асабіста для Вас самае прыемнае ў вашай рабоце?
— Для мяне, як будаўніка і як кіраўніка, вельмі прыемна бачыць радасныя твары людзей, калі яны ўсяляюцца ў новыя дамы, якія ўзводзяцца з нашым удзелам. Радуешся разам з імі, бо тут ёсць часцінка тваёй душы…
Гутарыла
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024