Важны этап — добраўпарадкаванне

isachenko

Аб неабходнасці актывізацыі работы па навядзенні санітарнага парадку, добраўпарадкаванні тэрыторый горада Кіраўска і сельскіх населеных пунктаў нашага раёна гаварылася падчас чарговага пасяджэння абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”, якое адбылося ў мінулую сераду. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка акрэсліў асноўныя напрамкі прыкладання сіл, ініцыятывы работнікаў арганізацый, дэпутацкага корпусу, грамадскасці.
У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Сінкавец, які пазнаёміў прысутных з канцэпцыяй правядзення абласных “Дажынак-2014”, і начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Інеса Караткевіч — яна праінфармавала аб арганізацыі гандлёвага абслугоўвання ўдзельнікаў свята.
Дэталёвая размова па пытанні актывізацыі работ па навядзенні паўсюднага парадку і добраўпарадкаванні на раённым узроўні прайшла на планёрцы ў райвыканкаме з удзелам кіраўнікоў адказных арганізацый і структур, дэпутатаў раённага Савета. Увага прысутных была нацэлена і на выкананне мерапрыемстваў па ідэалагічным забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014” у г.Кіраўску і аграгарадку Мышкавічы.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.