Жыццё — дзеля добрых спраў

Жыццё —   дзеля добрых спраў

kirova

Для перадавога аператара машыннага даення 1-га класа з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Валянціны Клімовіч бягучы год вельмі насычаны на важныя падзеі, з некаторымі з іх мы пазнаёмім чытачоў “раёнкі”. У знамянальны для гаспадаркі год руплівая жанчына 30 ліпеня адзначыла свой 55-гадовы юбілей.  Акрамя родных і блізкіх віноўніцу ўрачыстасці ад душы павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, намеснік старшыні сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава, калегі па жывёлагадоўчым цэху. Было выказана шмат цёплых слоў, уручана памятных падарункаў і кветак.

…Хутка ляцяць гады, і ў кругавароце штодзённых клопатаў Валянціне Леанідаўне нават не было калі азірнуцца назад, каб падсумаваць зробленае. Яна душою хварэла і працягвае хварэць за выбраную некалі нялёгкую справу, не ўяўляе далейшага жыцця без сваіх рагуль, без дружнага і згуртаванага калектыву рассветаўскіх жывёлаводаў. Зараз за плячыма ў жанчыны важкі багаж вопыту, высокія дасягненні ў працы, сакрэтамі свайго поспеху яна ахвотна дзеліцца з маладымі даяркамі.
У далёкім 1978 годзе сям’я Семянковых (дзявочае прозвішча Валянціны) пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў в.Капусціна — на малую радзіму яе маці. Дачка таксама вырашыла ехаць да іх, тым больш што яна шмат добрага чула пра ардэнаносную гаспадарку на Кіраў-шчыне, і ёй вельмі хацелася там папрацаваць.
Валянціна Леанідаўна добра помніць той дзень, калі яна 35 гадоў (чарговы сёлетні юбілей) таму прыйшла ўладкоўвацца на працу ў калгас “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Да таго часу дзяўчына з Мсціслаўшчыны закончыла Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, атрымала спецыяльнасць заатэхніка-арганізатара. Год адпрацавала загадчыцай фермы ў ка-лгасе “Чырвоны араты”, адкуль ёй выдалі накіраванне на вучобу.
У “Рассвеце” ў той час свабоднай пасады заатэхніка не было, і Валян-ціне прапанавалі падмяніць даярку на Цясоў-скай малочна-таварнай ферме на час яе адпачынку. Дзяўчына згадзілася, бо ў яе ўжо былі навыкі працы даяркі: яшчэ падлеткам хадзіла да маці на ферму і дапамагала ёй даіць кароў. Зараз Клімовіч ніколькі не шкадуе, што тады зрабіла менавіта так. З таго часу ў яе працоўнай кніжцы толькі адзін запіс (не лічачы пераводу на іншую ферму). Зразумела, спачатку было цяжка, паўсюдна выкарыстоўвалася ручная праца, але з гадамі набываўся вопыт, прымяняліся новыя метады ў рабоце, удасканальваўся тэхналагічны працэс.
— Значную дапамогу ў той час мне аказалі перадавыя даяркі гаспадаркі Людміла Нічыпараўна Палевіч і Фаіна Ануфрыеўна Скудная, — дзеліцца ўспамінамі Валянціна Клімовіч.— Яны заўсёды былі побач, падтрымлівалі і добрым словам, і канкрэтнымі справамі. Гледзячы на тое, як абедзве жанчыны пяшчотна абыходзіліся з жывёлай, як па-гаспадарску яе даглядалі — я душой прыкіпела да кароў. І калі звольніўся заатэхнік, а мне прапанавалі заняць яго месца — я адмовілася.
Амаль трыццаць гадоў таму — 18 жніўня 1984 года — Валянціна выйшла замуж за хлопца з Валосавіч і перайшла працаваць на мясцовы жывёлагадоўчы комплекс.
Зараз даярка працуе на новай ферме, якая ўступіла ў строй дзеючых на Валосавіцкім малочна-таварным комплексе ў снежні мінулага года. У межах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі былі ўведзены ў строй дзеючых два хлявы і малочны блок па сучасных тэхналогіях. У памяшканнях чыста, светла (празрысты дах і прасторныя вокны даюць магчымасць значна эканоміць электраэнергію), працуюць кандыцыянеры.
— На новай ферме ўтрымліваецца 310 кароў. Разам з Валянцінай Леанідаўнай тут працуе маладая даярка Анжэла Недасекіна,— уступае ў размову загадчыца комплексу Любоў Азаранка.— Зараз жанчыны ад кожнай каровы ў сярэднім у суткі атрымліваюць каля 20 кг малака. Бесперабойную работу на дойцы забяспечваюць вопытныя слесары Уладзімір Шырокі і Уладзімір Леановіч. Для жывёлаводаў створаны належныя ўмовы працы і быту.
У калектыву жывёлаводаў комплексу і яго загадчыцы шмат добрых задумак, увасабляць іх у жыццё дапамагае Валянціна Леанідаўна — на працягу 30 гадоў яна з’яўляецца нязменным прафгрупоргам. Дзякуючы такім рысам характару, як дабрыня, спагада, а таксама яе аптымізму і арганізатарскім здольнасцям станоўча вырашаюцца многія на-дзённыя праблемы, якія часам надараюцца ў яе калег па цэху. За кожнага з іх яна можа пастаяць перад кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства, калі кагосьці з іх напаткае ня-шчасце — у абавязковым парадку прыдзе на дапамогу сама і арганізуе на добрую справу іншых.
Муж Васіль Пятровіч усё сваё свядомае жыццё да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў у роднай гаспадарцы слесарам. Ён — майстар на ўсе рукі, да яго і зараз аднавяскоўцы звяртаюцца за дапамогай, і ўсім мужчына прыходзіць на выручку.
Васіль Пятровіч і ў сям’і — надзейны тыл: дапамагае жонцы спраўляцца з хатняй гаспадаркай, таму не толькі ў доме, але і ў двары, на агародзе ў Клімовічаў назіраецца ідэальны парадак. А як жа інакш, яго Валянціне неабходна тры разы на дні падаіць грамадскі статак: першая дойка пачынаецца з 6 гадзін раніцы.
Паважаюць Валянціну Леанідаўну і аднавяскоўцы за яе адкрытае сэрца і добрыя ўчынкі.
Любяць сваю матулю і бабулю яе дзве дачкі, зяці і двое ўнукаў. Выраслі дзеці, разляцеліся з роднага дома, у кожнага — свая жыццёвая сцяжынка. Але, прыязджаючы дадому, яны ніколі не забываюць той адзінай сцежкі, па якой некалі бегалі на ферму да маці, каб дапамагчы ёй справіцца з работай, а часам і проста разам вярнуцца дадому. Па дарозе яны могуць падзяліцца з ёю сваімі сакрэтамі або папросяць даць параду.
У скарбонцы перадавой даяркі Валянціны Клімовіч шмат узнагарод: маецца сярэбраны медаль з Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР. У 1984 годзе маладая даярка стала лаўрэатам Ленінскага камсамола Магілёўшчыны. Наша зямлячка ў 2008 годзе з рук Прэзідэнта краіны атрымала медаль “За працоўныя заслугі”. Яна прымала ўдзел у 3-ім Усебеларускім народным сходзе, неаднаразова выбіралася дэпутатам раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў. Валянціна Леанідаўна мае мноства Ганаровых грамат рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў.
…Працоўныя будні, слаўныя юбілеі, поспехі і няўдачы перамяжоўваюцца ў жыцці вясковай жанчыны, але ніколі не скардзіцца на свой лёс, бо пераканана — яна правільна выбрала сваю сцежку, па якой ідзе ўпэўнена і цвёрда. Праца даяркі — яе прызванне, і Валянціна Леанідаўна ганарыцца тым, што з кожным годам дабіваецца новых вяршынь, а вынікі яе карпатлівай працы — важкі ўклад у агульныя поспехі калектыву роднай гаспадаркі.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024