Дзеля міру на зямлі

mirna

“Спасибо солдатам Победы за то, что не знаем войны” — такой была тэма першага ўрока, які прайшоў 1 верасня ва ўсіх навучальных установах рэспублікі. Ён стаў своеасаблівым стартам для правядзення ў новым навучальным годзе цыкла мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай, гісторыка-краязнаўчай накіраванасці, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Падчас правядзення ўрока настаўнікі расказвалі рабятам аб гераічнай барацьбе савецкага народа з гітлераўскай кааліцыяй падчас Другой сусветнай вайны, дзякуючы іх подзвігу быў заваяваны мір на зямлі. І зараз Кіраўніком Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка прыкладаецца шмат намаганняў для захавання спакою і падтрымання спрыяльных умоў для жыцця і працы грамадзян.
У СШ №1 выкарыстаны такія формы работы, як брэйн-рынг, філасофскі стол, віктарыны “Ці ведаеш ты юных герояў Вялікай Айчыннай вайны?”, “Дзеля міру на зямлі”. Класны кіраўнік 5 “В” класа Н.Р.Бравусава правяла ўрок у музеі баявой славы школы. Вучні 5 “Б” адправіліся ў падарожжа “Перагортваючы старонкі гісторыі”, падчас якога пазнаёміліся з жыццём і баявым шляхам Герояў Савецкага Саюза Е.У.Дабравольскага, А.І.Мельнікава, Ф.П.Нікіціна, А.М.Рабцэвіча, Р.А.Худалеева, К.П.Арлоўскага. А пасля рабяты ўсклалі кветкі да мемарыяльных дошак на Алеі Славы герояў.
Людміла ДРЭМЕЗАВА,
класны кіраўнік 5 “Б” класа СШ №1.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.