Гонар — хлебу и рукам працавитым!

Гонар — хлебу и рукам працавитым!

linejkacarykov

Урачыста, узнёсла і, разам з тым, па-дамашняму шчыра і душэўна прайшло ў мінулую пятніцу раённае свята “Дажынкі-2014”. Для святочных мерапрыемстваў, культурна-забаўляльнай праграмы, гандлёвага абслугоўвання былі задзейнічаны дзве пляцоўкі — цэнтр горада Кіраўска і а/г Мышкавічы. Але подых свята адчуваўся ўсюды па Кіраўшчыне, бо датычылася яно, у першую чаргу, сяльчан, якія ўносяць важкі ўклад у эканоміку нашага сельскага раёна.
На галоўнай сцэне раённых “Дажынак”, шлях да якой ляжаў па цэнтральнай вуліцы Мышкавіч, дзе былі размешчаны падвор’і ўсіх сельгасарганізацый, гандлёвыя рады, экспазіцыі, выставы, адбылася ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання і ўзнагароджвання герояў жніва-2014.

Раздзяліць з кіраўчанамі радасць свята прыбылі ганаровыя госці: старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка, намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Шамаль і іншыя, а таксама дэлегацыі Горацкага, Бабруйскага, Клічаўскага, Быхаўскага раёнаў, Ле-нінскага раёна г.Бабруйска, а таксама кіраўнікі раёна мінулых гадоў, ветэраны аграпрамысловага комплексу.
На шчырае запрашэнне кіраўчан прыняць удзел у “Дажынках” адгукнуліся расійскія сябры з Белгародскай і Бранскай абласцей.
Права здаць рапарт першаму намесніку старшыні райвыканкама Уладзіміру Царыкаву аб завяршэнні жніва-2014 было прадастаўлена ганаровай групе пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у саставе старшыні СВК “Чырвоны баец” Івана Пігулеўскага, старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандра Багеля, рассветаўскага сямейнага экіпажа збожжаўборачнага камбайна Мікалая і Сяргея Белакурскіх.
Уладзімір Царыкаў ад імя раённага выканаўчага камітэта і сябе асабіста павіншаваў аграрыяў раёна з заканчэннем уборачнай кампаніі, выказаў удзячнасць сяльчанам за тую самаадданую працу, якую ўклалі яны, убіраючы хлеб. А ўраджай, падкрэсліў ён, сабраны багаты. Упершыню ў гісторыі раёна намалочна 71820 тон збожжа ў бункернай вазе. Прырост па яго валавым зборы да ўзроўню 2013 года склаў больш 22 тысяч тон. З кожнага гектара ўборачнай плошчы намалочана па 46,6 цэнтнера, што на 10,1 ц больш леташняга паказчыка.
Атрыманы і небывалы намалот рапсу — 9422 тоны, што складае 154% да ўзроўню мінулага года, пры сярэдняй ураджайнасці 29,3 ц/га.
І гэта, адзначыў Уладзімір Царыкаў, невыпадковыя рэзультаты. Сёння сельгасарганізацыі аснашчаны высокапрадукцыйнай тэхнікай. На кожным этапе карпатлівага шляху да хлеба ўкараняюцца новыя агратэхналогіі. Але немалаважна, што ў атрыманне хлеба ўкладвалася высакароднасць душы земляробаў. У тым, што раённы каравай атрымаўся важкім, заслуга як радавых працаўнікоў, так і спецыялістаў, кіраўнікоў.
Словы глыбокай удзячнасці прагучалі ў адрас ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці, якія словам і справай дапамагаюць гаспадаркам раёна ў гарачую пару, на іх раўняюцца маладыя работнікі.
Уладзімір Царыкаў выказаў упэўненасць у тым, што магчымасці хлебнага поля ў нашым раёне далёка не вычарпаны, і таму задача на наступны год — дабіцца яшчэ больш значных рэзультатаў.
“Ад вас, працаўнікоў вёскі, у першую чаргу залежыць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні, грамадская і палітычная стабільнасць, харчовая бяспека краіны. Выказваю глыбокую ўдзячнасць за адданасць сялянскай працы, за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі як нашага раёна так і дзяржавы”, — адзначыў Уладзімір Царыкаў.
Яму, а таксама ганаровым гасцям былі ўручаны святочныя караваі ад аграрыяў раёна як сімвал багацця, працы і славы.
Пачэснае месца на сцэне занялі дажынкавыя снапы і караваі ад усіх гаспадарак раёна.
Ад імя абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў, дэпутацкага корпусу словы віншаванняў з раённымі “Дажынкамі” выказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка. Ён адзначыў, што Кіраўскаму раёну невыпадкова сёлета выпаў гонар прымаць першыя абласныя “Дажынкі” ў новым фармаце: раён на працягу многіх гадоў паказвае стабільныя і дастойныя рэзультаты ў рабоце аграпрамысловага комплексу. За гэтым — працавітасць людзей, упартасць у дасягненні намечанай мэты.

Словы ўдзячнасці выказаў Анатоль Ісачанка былому старшыні Кіраў-скага райвыканкама, а зараз — Горацкага Уладзіміру Піскіжаву: пад яго кіраўніцтвам быў пакладзены пачатак сёлетняму багатаму ўраджаю. Анатоль Міхайлавіч пажадаў аграрыям Кіраўшчыны дасягнуць намалоту ў 100 тысяч тон!
За шматгадовую плённую і бездакорную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама былі ўзнагароджаны камбайнеры СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Мікалай і Сяргей Белакурскія, першы намеснік старшыні праўлення гэтай гаспадаркі Аляксандр Жылінскі, вадзіцель КСУП “Жылічы” Валерый Кісялёў, старшыня праўлення СВК “Калгас “Беларусь” Уладзімір Ядчанка.
Шчырую ўдзячнасць за запрашэнне на свята і самыя найлепшыя пажаданні выказалі аграрыям і ўсім працаўнікам Кіраўшчыны прадстаўнікі дэлегацый Белгародскай і Бранскай абласцей.
Эстафету віншаванняў працягваў дырэктар ДУП “Беларусьнафта Магілёў аблнафтапрадукт” Аляксандр Саханенка. Ён адзначыў, што сёлетняе жніво завяршылася багатым намалотам невыпадкова: такія высокія вынікі дасягнуты дзякуючы праводзімай у нашай дзяржаве палітыцы, накіраванай на адраджэнне і развіццё вёскі, укараненне ў сельскую гаспадарку навейшых тэхналогій. Сяло забяспечвае харчовую бяспеку краіны, атрымлівае значныя сродкі ад экспарту прадукцыі. Новае пакаленне спецыялістаў з поспехам асвойвае новыя тэхналогіі і сучасную тэхніку. Аляксандр Саханенка выклікаў на сцэну самага маладога механізатара сёлетняй уборачнай кампаніі — 19-гадовага старшага камбайнера Яўгена Іваніцкага з СВК “Чырвоны баец” і ўручыў яму сертыфікат магазіна “Пяты элемент”.
Пачынаючы сваю прамову ад імя кіраўнікоў раёнаў, старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў прызнаўся: ім валодае адчуванне, што ён прыехаў дамоў. Уладзімір Уладзіміравіч павіншаваў працаўнікоў сельскай гаспадаркі за тое, што ім пакарыўся рубеж па намалоце, аб якім доўга марылі цяперашнія ветэраны працы сельскагаспадарчай галіны раёна, і пацвердзіў, што кіраўчанам па сілах і больш высокія рэзультаты. А ёсць збожжа — будзе малако і мяса. Многія задаюцца пытаннем, у чым сакрэт поспехаў невялікага, прыгожага Кіраўскага раёна, працягваў выступленне Уладзімір Піскіжаў. Сакрэт — у працавітых людзях, адказных кіраўніках.
Уладзімір Уладзіміравіч уручыў маладому старшыні СВК “Калгас “Свярдлова” Аляксандру Іваніцкаму важны і патрэбны для гаспадаркі сучасны прыбор, які аналізуе кармы на вільготнасць, тэмпературу.
Далей пачалася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сёлетняга года (з імі раённая газета пазнаёміла жыхароў раёна ў мінулым нумары). Героі жніва адзін за адным узнімаліся на сцэну, атрымлівалі за-служаныя ўзнагароды, а ўсе прысутныя на свяце адорвалі іх шчырымі апладысментамі. Ад удзельнікаў мастацкай самадзейнасці раёна сельскія працаўнікі атрымалі шыкоўныя музычныя падарункі.
Наталля ХАДАКОВА.

 

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024