«РАЗВІЦЦЁ сістэмы адукацыі раёна: ад умоў да вынікаў»

«РАЗВІЦЦЁ  сістэмы адукацыі раёна: ад умоў да вынікаў»

6

Пад такой назвай 29 жніўня адбылася традыцыйная жнівеньская нарада педагогаў, на якой былі падведзены вынікі работы за мінулы навучальны год і вызначаны арыенціры на год надыходзячы.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, дырэктар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Абласны цэнтр творчасці” Леанід Мінаў, прадстаўнікі педагагічных калектываў агульна-адукацыйных школ, дашкольных і пазашкольных устаноў, старшыні прафсаюзных камітэтаў устаноў адукацыі, ветэраны педагагічнай працы.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава.
Яна падзякавала педагогам за дасягненне станоўчых вынікаў на ніве педагагічнай дзейнасці: другі год запар аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама займае 3 месца ў спаборніцтвах на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці сярод аналагічных устаноў вобласці.
Г.П.Слабоднікава акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што здаровыя і адукаваныя дзеці — гэта будучыня краіны. Таму трэба ўзмацніць кантроль за іх развіццём у школе і ў пазашкольны час, прапагандаваць здаровы лад жыцця, надаваць належную ўвагу правільнаму харчаванню рабят.
Была засяроджана ўвага прысутных на пытаннях развіцця і падтрымкі адораных дзяцей. У раёне склалася пэўная сістэма работы па выяўленні і развіцці здольнасцей дзяцей, але, разам з тым, не ва ўсіх установах адукацыі раёна гэтая работа вядзецца на належным ўзроўні.
У межах падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года на капітальны і бягучы рамонты было накіравана больш за 11 млрд. рублёў, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы — больш 1 млрд.
Галіна Слабоднікава выказала падзяку за добрую падрыхтоўку ўстаноў адукацыі і пажадала настаўнікам творчага росту, цярплівасці і ўдзячных вучняў.
З асноўнымі момантамі дзейнасці аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама у 2013-2014 г.г. удзельнікаў нарады пазнаёміла яго начальнік Таццяна Бяляўская. Яна акрэсліла задачы па павышэнні якасці навучання і выхавання дзяцей на новы навучальны год, па рабоце з сем’ямі, у тым ліку з бацькамі асацыяльных паводзін.
Перад пачаткам 2014-2015 навучальнага года аддзелам і ўстановамі адукацыі была праведзена значная падрыхтоўчая работа па стварэнні неабходных умоў для атрымання дзецьмі якаснай адукацыі.
У раёне створана адзіная адукацыйная прастора, якая ў поўнай меры дазваляе забяспечваць выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў у дашкольнай адукацыі. Забяспечанасць месцамі ў дашкольных установах складае 167,4% пры нарматыве 85%.
Ва ўстановах адукацыі раёна вядзецца мэтанакіраваная работа па ўкараненні новых форм навучання. Для аказання сучаснай карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці адкрыта спецыяльная група для рабят са складанымі парушэннямі мовы.
Якія б пераўтварэнні, структурныя змяненні не адбываліся ў школе, на першым месцы заўсёды было і застаецца пытанне забеспячэння якасці навучання і выхавання школьнікаў. Вымяраецца яно шматлікімі параметрамі. Адзін з іх — канкурэнтаздольнасць вучняў. Узровень работы педагогаў раёна ярка дэманструе аналіз паступленняў дзяцей у гімназіі, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання, удзел у розных алімпіядах і конкурсах — выніковасць мае станоўчую дынаміку.
Таццяна Бяляўская пажадала прысутным высокіх вынікаў дзейнасці, творчасці і натхнення, каб кожнае дзіця — як у дзіцячым садку, так і ў школе з радасцю навучалася і развівалася на працягу ўсяго адукацыйнага працэсу. А выкананне пастаўленых задач залежыць ад кожнага педагога асабіста, яго энергіі, волі, інтэлекту, інтуіцыі, здольнасці бачыць перспектывы, прымаць узважаныя і прадуманыя рашэнні.
Пасля адбылася цырымонія ўзнагароджвання настаўнікаў, якія шмат гадоў аддана працуюць на педагагічнай ніве. За шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі прафесіяналізм Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны: настаўнік біялогіі гімназіі Раіса Давыдовіч, фізікі і інфарматыкі Жыліцкай СШ — Андрэй Кахно, дырэктар Паўлавіцкай СШ імя Р.А. Худалеева Наталля Макаронак, педагог-арганізатар гімназіі Аксана Сурыновіч, сацыяльны педагог Дабаснянскай СШ Людміла Юхноўская, настаўнік абслугоўваючай працы Мышкавіцкай СШ ЛюдмілаХадзько і настаўнік выяўленчага мастацтва і чарчэння СШ №1 Таццяна Ярашэвіч.
Яшчэ 13 педагогаў раёна былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Шэраг кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна атрымаў дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грашовыя прэміі за якасную падрыхтоўку сваіх навучальных устаноў да новага навучальнага года.
Па выніках штогадовай спартакіяды школьнікаў дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў адпаведна і грашовымі прэміямі былі ўзнагароджаны: Паўлавіцкая СШ (дырэктар Н.П.Макаронак), СШ №1 (дырэктар М.Ц.Казлоў), Мышкавіцкая СШ (дырэктар С.В.Шчэрбіч).
На змену ветэранам прыхо-дзяць маладыя спецыялісты, 6 з іх атрымалі першае рабочае месца ў нашым раёне. Вядучыя нарады з задавальненнем за-прасілі на сцэну новых членаў педагагічнай супольнасці раёна. Іх вітала старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Любоў Лазаковіч, паважаны ў нашым раёне педагог, які аддаў справе выхавання моладзі шмат гадоў свайго жыцця. Яна дала наказ маладым спецыялістам верна служыць сваёй высакароднай справе і ўручыла ім буклеты, у якіх запісаны сакрэты, як стаць сапраўдным настаўнікам і падабраць ключык да кожнага дзіцячага сэрца.
Дарэчы, сёлета перад маладымі спецыялістамі гасцінна расчынілі свае дзверы яслі-садок №2 горада, дзе пачне сваю працоўную дзейнасць Вікторыя Ермалаева. З радасцю прынялі ў свае рады выкладчыкі гімназіі сваю нядаўнюю былую вучаніцу Анастасію Панасенка. Алена Бажанкова і Марыя Ганчарова накіраваны на працу ў а/г Любонічы: першая будзе працаваць у мясцовай школе, другая — у дзіцячым садку. Новы сацыяльны педагог з’явіўся ў Паўлавіцкай СШ, ім стаў Яўген Рышкевіч. Малады выхавальнік Вікторыя Фірагіна накіравана на работу ў Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.
У сваёй прамове старшыня райкама прафсаюзаў работ-нікаў адукацыі і навукі Ніна Якімчанка адзначыла, што менавіта ад працы настаўнікаў залежыць, якім грамадзянінам і чалавекам вырасце сучасны школьнік.
За актыўную работу па развіцці фізічнай культуры і спорту Ганаровымі граматамі раённай прафсаюзнай арганізацыі адукацыі і навукі былі ўзнагароджаны прафсаюзныя камітэты СШ №1, гімназіі горада і Паўлавіцкай СШ.
На працягу ўсяго мерапрыемства музычныя і танцавальныя віншаванні настаўнікам і выхавальнікам дарылі рабяты малодшага і старэйшага ўзростаў. Сваімі шчырымі ўсмешкамі яны дарылі прысутным цудоўны настрой і адчуванне сапраўднага свята.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024