Сельгасработы працягваюцца…
Пасля кароткага перадыху — раённых і абласных фестываляў-кірмашоў працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”, якія праходзілі на Кіраўшчыне, земляробы СВК “Калгас “Беларусь” актыўна працягваюць восеньскія сельгасработы.
Зараз на палетках не сціхае гул тэхнікі: кормаўборачныя камбайны здрабняюць кукурузу на сілас і зялёны корм для грамадскага статка, аўтатранспарт дасталяўляе яе да месцаў прызначэння. Пад “каралеву палёў” у сельгаспрадпрыемстве занята 540 га, з якіх палова ўжо ўбрана.
З улікам нарыхтаваных 6049 т зялёнай масы з кукурузы тут маецца ўжо 2862 т к.адз., што на ўмоўную галаву жывёлы складае па 19,3 ц к.адз. У тым ліку для грамадскага статка ўжо назапашана 952 т сена, 5481 — сенажу.
Значна папоўняць кармавыя запасы і кармавыя караняплоды, якіх пасеяна 3 га.
Старанна працуе на нарыхтоўцы кармоў механізатар Васіль Лебедзеў.