26 кастрычніка — Дзень аўтамабіліста і дарожніка

26 кастрычніка —   Дзень аўтамабіліста і дарожніка

vodilte1 parny

Адзін з лепшых работнікаў філіяла Аўтапарк №14 ААТ “Магілеў-аблаўтатранс” — вадзіцель Васіль Рэвякін. У калектыве аўтапарка ён з 2009 года, але яго ва-дзіцельскі стаж значна большы: багаты вопыт быў назапашаны падчас працы на аўтапрадпрыемстве райспажыўтаварыства.
Працуючы ў аўтапарку, Васіль Васільевіч на аўтамабілі МАЗ 5516 перавёз дзесяткі тон самых розных грузаў: агульны іх аб’ём за 4 гады і 8 месяцаў бягучага склаў каля 145 тон. Вадзіцель заўсёды перавыконвае даведзеныя заданні. На прадпрыемстве ўсе ведаюць Рэвякіна як працавітага, добрасумленнага, адказнага працаўніка. Ён беражліва ставіцца да даверанага яму аўтамабіля, заўжды ўтрымлівае яго ў тэхнічна спраўным стане.
За шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ў сувязі з прафесійным святам В.В.Рэвякін прадстаўлены да ўзнагароджвання грашовай прэміяй Магілёўскага аблвыканкама.

Для абслугоўвання насельніцтва функцыянуюць 2 міжгароднія і 19 прыгарадных маршрутаў. Аўтобусы аўтапарка, якіх у наяўнасці 14, дастаўляюць пасажыраў у населеныя пункты раёна, у тым ліку і ў аддаленыя і маланаселеныя вёскі. Пасажыраперавозкі — стратны від дзейнасці для філіяла, але аўтапарк у поўным аб’ёме, згодна графіка руху, забяспечвае аказанне гэтай паслугі для жыхароў раёна і іншых пасажыраў.
Філіял займаецца і грузаперавозкамі — як у межах нашай краіны, так і на міжнародным узроўні. Асноўны напрамак руху — Расійская Федэрацыя: гарады Каспійск, Набярэжныя Чалны, Санкт-Пецярбург і многія іншыя. Гэта — прыбытковая сфера дзейнасці для прадпрыемства, таму тут імкнуцца ўтрымліваць грузавы парк, у саставе якога 19 грузавых аўтамабіляў, 2 прычэпы, 5 паўпрычэпаў, у тэхнічна спраўным стане.
Адно з падраздзяленняў філіяла — станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, яе паслугі запатрабаваны ва ўладальнікаў транспартных сродкаў.
За студзень — верасень бягучага года даходы філіяла ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ўзраслі на 9,9%. Аб’ём платных паслуг насельніцтву ў дзеючых цэнах склаў 2325 млн. руб., або 161,2% да леташняга ўзроўню.
Эканамічная стабільнасць прадпрыемства забяспечваецца добрасумленнай працай вадзіцеляў, інжынерна-тэхнічных работнікаў, кіраўніцтва — усіх тых, хто адказна выконвае свае прафесійныя абавязкі.
А самае шчырае пажаданне для любога вадзіцеля — вядомае: “Я хочу, шофер, чтоб тебе повезло!”.

За добрасумленную працу, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2014”, а таксама ў сувязі з прафесійным святам работнікі ДРБУ №197 Мікалай Бяляўскі і Андрэй Каранкевіч прадстаўлены да ўзнагароджвання Ганаровай граматай Магілёўскага аблвы-канкама.
Сёлета споўнілася дваццаць гадоў, як Мікалай Бяляўскі працуе трактарыстам у ДРБУ №197. Сярод яго абавязкаў — пагрузка і перавоз матэрыялаў, удзел у рамонце дарог, у выкананні работ па іх утрыманні. Мікалай Аркадзьевіч — вопытны, дысцыплінаваны працаўнік, ён душой хварэе за якаснае і своечасовае выкананне даручаных заданняў.
У межах правядзення падрыхтоўкі да абласных “Дажынак” з яго дапамогай было абрэзана 900 крон дрэў, праведзены вялікі аб’ём фарбавальных работ, падвезена і ўстаноўлена шмат тратуарных бардзюраў. Сваю тэхніку Мікалай Бяляўскі ўтрымлівае ва ўзорным парадку, рацыянальна расходуе гаруча-змазачныя матэрыялы.
Андрэй Каранкевіч працуе дарожным рабочым з 2002 года. Набыў дастатковы ўзровень кваліфікацыі, але заўжды стараецца яго павышаць, праяўляючы ў гэтым настойлівасць. Ён — адзін з тых працаўнікоў, якія задаюць тэмп у рабоце. Гэта праявілася і падчас падрыхтоўкі да “Дажынак”: пры актыўным удзеле Андрэя Мікалаевіча на многіх дарогах з’явілася новае асфальтабетоннае пакрыццё, на вуліцах — тратуарная плітка.

Асноўная задача дзейнасці калектыву філіяла КУП “Магілёў-аблдарбуд”ДРБУ №197 на чале з яго начальнікам Віталем Токаравым — паляпшэнне транспартна-эксплуатацыйнага стану мясцовых дарог нашага раёна. А для таго, каб паспяхова яе вырашаць, дарожнікі стараюцца павышаць эфектыўнасць сваёй работы.
Па стане на пачатак бягучага года на балансе філіяла знахо-дзіцца 461,1 км аўтадарог агульнага карыстання, 55,6% з іх складаюць асфальтабетонныя (самы высокі паказчык сярод раёнаў вобласці); а таксама 21 мост, 553 трубы.
Гэты год быў адметным для дарожнікаў: значны аб’ём работ выканалі яны ў ходзе падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”. Кіраўчане, сяльчане мелі магчымасць назіраць, як літаральна на вачах з’яўлялася новае дарожнае пакрыццё, праводзіўся ямачны рамонт, набывалі новае аблічча вуліцы.
Агульны аб’ём дарожных работ (рэканструкцыя, будаўніцтва, капітальны і бягучы рамонты, утрыманне дарог) склаў за 9 месяцаў 21748,4 млн. руб., тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года — амаль 176%.
Па прамых дагаворах праводзіліся бягучы рамонт вуліц г.Кіраўска і населеных пунктаў раёна, уладкаванне інжынерных сетак, работы па рэканструкцыі малочна-таварных ферм, рамонт і добраўпарадкаванне тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый, пад’язных шляхоў. Тэмп росту аб’ёму работ па прамых дагаворах да аналагічнага леташняга ўзроўню склаў 262,3%.
Амаль у два разы ўзрасла выручка ад рэалізацыі прадукцыі. Прадпрыемства забяспечвае перавышэнне тэмпу росту прадукцыйнасці працы над ростам сярэдняй заработнай платы.
У філіяле мэтанакіравана працуюць над удасканаленнем якасці работ і выпускаемай прадукцыі (нагадаем, што ў яго састаў уваходзіць асфальтабетонны завод), па асваенні прагрэсіўных тэхналогій. Укаранёна і выкарыстоўваецца сістэма менеджмента якасці СТБ ISO 9001-2009. У маі гэтага года была праведзена паўторная сертыфікацыя сістэмы, атрыманы сертыфікат сапраўдны да 2 мая 2017 года.
Кіраўніцтва філіяла надае значную ўвагу абнаўленню тэхнічных сродкаў, таму наяўны парк тэхнікі забяспечвае захаванне сучасных тэхналогій рамонту дарожных пакрыццяў. Сёлета былі набыты ўстаноўка для рамонту асфальтабетону “Тайфун”, аўтамабілі, вібрапліта VS-134, кустарэз, дыскавая навясная касілка.
… Вось і наблізіліся халады, не паспеем заўважыць, як восень перадасць свае паўнамоцтвы зіме, і для работнікаў ДРБУ №197 стануць актуальнымі работы па ачыстцы ад снегу і пасыпцы супрацьгалалёднымі матэрыяламі мясцовых аўтадарог.

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024