5 кастрычніка — Дзень настаўніка

cocped

У галіне адукацыі павінны панаваць чалавечнасць і гуманнасць — як паміж калегамі, так і ў адносінах да выхаванцаў. Толькі тады можна атрымліваць дзейсныя рэзультаты. Так лічыць сацыяльны педагог СШ№1 горада Алена Мікалаеўна Лукашова (на здымку).
Сацыяльная педагогіка — навука вельмі разнапланавая, цікавая і захапляльная. Яна заклікана даследаваць, як сацыяльнае асяроддзе можа і павінна ўплываць на фарміраванне асобы і арганізоўваць гэты працэс. Улічваючы неабходнасць вырашэння такіх важных задач, ад тых людзей, якія прысвяцілі сябе практычнай рабоце ў гэтай сферы, патрабуюцца глыбокая адказнасць, поўная адданасць справе і, безумоўна, любоў да дзяцей. Менавіта такімі якасцямі валодае А.М.Лукашова плюс высокі прафесіяналізм — так лічаць яе калегі, былыя і цяперашнія вучні, іх бацькі.
У школе Алена Мікалаеўна працуе 15 гадоў пасля заканчэння МДУ імя А.А.Куляшова. Больш дасканала ўнікнуць у пытанні асноўнай сваёй спецыяльнасці дапамагла практыка выкладання ў пачатковых класах, якой прасвяціла пяць першых гадоў педагагічнай дзейнасці.
Сваю работу А.М.Лукашова будуе з улікам таго, як сацыяльныя абставіны ўплываюць на выхаванне рабят, якую ролю адыгрываюць у іх жыцці і выхаванні сродкі масавай камунікацыі, сям’я, зносіны з навакольнымі людзьмі і іншыя фактары.
Важны напрамак — прадухіляць або вырашаць праблемы ў працэсе выхавання вучняў. Таму шмат прыходзіцца працаваць з так званымі “цяжкімі” дзецьмі, сем’ямі, якія знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. Вялікую ўвагу надае рабоце з адоранымі рабятамі, а таксама дзецьмі з асаблівасцямі паводзін. Дапамагчы ім вучыцца, развівацца, зрабіць усё магчымае, каб яе выхаванцы сталі дастойнымі людзьмі, — асноўная задача сацыяльнага педагога.
Безумоўна, важныя падтрымка і разуменне мужа,тым больш, што ён, Ігар Іванавіч, — таксама педагог, выкладае гісторыю ў гэтай жа школе, кіраўнік вядомага не толькі ў раёне клуба інтэлектуалаў. У тандэма таленавітых педагогаў Лукашовых — агульныя інтарэсы і пытанні, над вырашэннем якіх працуюць, і практычна агульныя вучні. Немалаважна, што педагагічны калектыў школы — згуртаваная каманда аднадумцаў, таму мікраклімат тут камфортны для эфектыўнай работы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.