Каб выйсці на запланаваныя параметры

Каб выйсці   на запланаваныя параметры

bio

На чарговым выязным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта на прыкладзе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага было разгледжана пытанне аб выкананні параметраў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу раёна на 2011-2015 гады.
Усе пазіцыі аналізаваліся зыходзячы з выканання важнейшых задач развіцця сельскай гаспадаркі раёна — фарміравання канкурэнтаздольнай, устой-лівай і экалагічна бяспечнай вытворчасці сельгаспрадукцыі, павышэння экспартнага патэнцыялу і прадукцыйнасці працы, павелічэння рэнтабельнасці продажу на аснове ўкаранення інавацыйных тэхналогій і інтэнсіфікацыі вытворчасці.
Члены райвыканкама і ўдзельнікі выязнога пасяджэння наведалі шэраг аб’ектаў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, каментарыі давалі старшыня сельгаскааператыва Аляксандр Багель і кіраўнікі падраздзяленняў.
На біягазавым комплексе, які, нагадаем чытачам раённай газеты, быў уведзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2012 г. і мае магутнасць 4,8 МВт, прысутныя назіралі за работай абсталявання. Начальнік устаноўкі Алег Бяляўскі ахарактарызаваў тэхналагічны працэс атрымання біягазу і электраэнергіі, якая праз трансфарматары перадаецца ў энергасістэму раёна, вобласці, рэспублікі.
Для загрузкі біягазавай устаноўкі штодзённа патрабуецца значны аб’ём сыравіны — 320 т гною, 80 т сіласу. Калі з першым кампанентам праблем не маецца, то для таго, каб мець дастаткова сіласу, “Рассвет” павялічыў плошчы пад вырошчванне кукурузы. Аб гэтым, а таксама аб паказчыках работы біягазавага комплексу, планах на перспектыву ішла размова пазней, падчас пленарнага пасяджэння.
А тут быў зроблены акцэнт на тым, што адходы ад работы ўстаноўкі ператвараюцца ў даходы: рассветаўцы атрымліваюць біяўгнаенні, якія вывозяцца на палі гаспадаркі — іх прымяненне “працуе” на ўраджай і дазваляе вырошчваць экалагічна чыстую прадукцыю, бо яны знішчаюць пустазелле. Якраз у гэты момант угнаенні загружаліся ў бочкі для вывазу на поле (на ніжнім здымку).
На цяплічным камбінаце яго галоўны тэхнолаг Кацярына Шапавалава расказала аб тэхналогіі вырошчвання прадукцыі, эфектыўнасці работы падраздзялення. Вытворчасць уключае старыя цяпліцы (7 га), пабудаваныя ў 1984 г., і новыя, энергазберагальныя — уведзены ў строй у 2006 г. Працуюць тут па галандскай тэхналогіі — малааб’ёмнай з прымяненнем кропельнага паліву мінеральнай вадой. Рассветаўскія цяплічнікі (у калектыве 25 чалавек) дабіваюцца дастойных вынікаў: па валавой вытворчасці прадукцыі займаюць 6 месца ў рэспубліцы з 28 камбінатаў. Летась далі прыбаўку ў 700 тон. Сёлета таксама плюсуюць 38 тон. На гэты дзень вытворчасць таматаў і агуркоў склала з пачатку года 4300 тон. Таматаў атрымана 48 кг з квадратнага метра. Участак, дзе прымянялася тэхналогія дадатковага асвятлення, і ўвогуле даў 59 кг з квадратнага метра. Як запэўніла Кацярына Шапавалава, якасць іх сакавітай прадукцыі — пад строгім кантролем: кожныя 10 дзён агародніна адпраўляецца для аналізу ў лабараторыю г.Бабруйска.
У цяпліцы сярод зялёнага лісця было яшчэ нямала пладоў таматаў, нагадваючы ўсім аб леце, але ў хуткім часе сезон тут завершыцца.
Наступны аб’ект, які наведалі ўдзельнікі выязнога пасяджэння, — санаторый імя К.П.Арлоўскага, які знаходзіцца на балансе “Рассвета”. Яшчэ два гады таму яго дзейнасць была стратнай. У ліпені мінулага года, як адзначыла дырэктар установы Вольга Гаршкова, яны выйшлі на бясстратную работу. Сёлета за 8 месяцаў ад рэалізацыі паслуг атрымана 705 млн. руб. прыбытку, узровень рэнтабельнасці склаў 16,8%. Для аздараўлення і адпачынку тут створаны самыя найлепшыя ўмовы, у чым пераканаліся прысутныя падчас экскурсіі.
Санаторый запатрабаваны і жыхарамі нашай рэспублікі, і замежжа. Запаўняльнасць у летні перыяд максімальная, у асобныя месяцы адпачываючых бывае менш. Для таго, каб паслугі ўстановы заўжды карысталіся попытам, у тым ліку і ў жыхароў нашага раёна, рэжым работы санаторыя падоўжаны да 20.00 гадзін, працуе ён і ў выхадныя дні, наладжваюцца розныя акцыі. Ёсць тут свой стаматолаг. Развіваецца інфраструктура. Для прыцягнення кліентаў кіраўніцтва санаторыя супрацоўнічае з турфірмамі, дзейнічае сайт установы.
У пленарным пасяджэнні прыняў удзел першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Алег Чыкіда.
У працяг размовы аб эфектыўнасці работы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, распачатай падчас практычнай часткі выязнога пасяджэння, былі дэталёва прааналізаваны напрамкі дзейнасці сельгаскааператыва і раёна ў цэлым па выкананні параметраў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця АПК на 2011-2015 гады.
Як адзначыла начальнік аддзела эканомікі райсельгасхарчу Таццяна Русецкая, на долю “Рассвета” прыходзіцца 37% усёй валавой прадукцыі раёна.
У межах мерапрыемстваў Праграмы была істотна перагледжана структура пасяўных плошчаў: у параўнанні з 2011 г. на 15% павялічаны плошчы пад збожжавыя і зернебабовыя культуры, з 2012 г. ажыццяўляецца сяўба цукровых буракоў. У раслінаводстве актыўна выкарыстоўваюцца інтэнсіўныя тэхналогіі, добра сябе зарэкамендавала прымяненне на транспарце GPS-навігатараў і лічыльнікаў расходу паліва. Прадпрынятыя захады дазволілі гаспадарцы павялічыць рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі з 17,6% у 2010 г. да 31,3%. Па выніках работы за мінулы год па ўсіх культурах атрыманы прыбытак.
Але, разам з тым, як адзначыла Таццяна Русецкая, маюцца недапрацоўкі, якія не дазваляюць сёлета дасягнуць асобных паказчыкаў Праграмы.
У галіне жывёлагадоўлі «Рассветам» за мінулы год на 100 га сельгасугоддзяў атрымана 1149 ц малака і 148,4 ц ялавічыны, што вышэй узроўню 2010 г. адпаведна на 0,6 і 2,2 працэнтных пункта.
За студзень — верасень гэтага года тэмп росту вытворчасці малака склаў 107,3% да ўзроўню 2013 г., мяса БРЖ — 98,9%. Сярэдні ўдой малака ад каровы — 4950 кг (+ 336 кг да леташняга ўзроўню); рэалізавана 9862 т малака пры таварнасці 90,6%, сортам «экстра» — 53,9%, вышэйшым — 42,2%.
У мінулым годзе была рэканструявана МТФ в.Валосавічы, у цяперашні час тут утрымліваецца 233 галавы нецелей.
Праводзімая ў галіне жывёлагадоўлі работа: аптымізацыя, удасканаленне ўмоў аплаты працы, рэалізацыя якаснай сыравіны, зніжэнне затрат на вытворчасць і інш. — дазволіла павялічыць рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі на 12,4 п.п. у параўнанні з 2010 г. (11,6% — 24%).
З гэтага года прыбытковай у гаспадарцы з’яўляецца вытворчасць ялавічыны.
Адна з балючых праблем у развіцці жывёлагадоўлі “Рассвета” — невытворчае выбыццё маладняку БРЖ (за студзень — верасень гэтага года — 12% да пры-плоду, па раёне — 7%). У ходзе пасяджэння канстатавалася, што па-трэбна прыняцце комплексу дзейсных мер па скарачэнні выбыцця.
Па папярэдніх дадзеных, на экспарт гаспадаркай плануецца сёлета паставіць прадукцыі на суму 965 тыс.долараў ЗША або 128% да задання па Праграме.
Таццяна Русецкая адзначыла, што ў бягучым годзе павысілася эфектыўнасць работы біягазавага комплексу да 42,6%. Але патрабуецца выхад яго на поўную праектную магутнасць.
Старшыня “Рассвета” Аляксандр Багель у хо-дзе пасяджэння адзначыў прычыны недастатковай эфектыўнасці работы біягазавай устаноўкі і расказаў аб захадах, якія прадпрымаюцца дзеля таго, каб вывесці біягазавы комплекс на тыя параметры, якія дазволяць аплачваць крэдыты, затрачаныя на яго будаўніцтва.
Аляксандр Багель акрэсліў сваё бачанне шляхоў паляпшэння спраў у жывёлагадоўчай галіне, паведаміў аб іншых плануемых мерах па ўмацаванні фінансавага становішча гаспадаркі. Увогуле, адзначыў ён, важна выпускаць таварную прадукцыю, якую можна рэалізаваць і атрымаць грашовыя сродкі.
(Аб становішчы спраў па выкананні параметраў указанай Праграмы ў АПК раёна чытайце ў наступным нумары).
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024