Камсамол — яго жыццё

Камсамол —   яго жыццё

podolyak

Заўтра — чарговы дзень нараджэння камсамола. У гэты дзень у далёкім 1918 годзе на 1-ым Усерасійскім з’ездзе саюзаў рабочай і сялянскай моладзі быў утвораны Расійскі камуністычны саюз моладзі, які ў 1924 годзе стаў Ленінскім, а з 1926 — Усесаюзным.
Няма ў гісторыі іншых прыкладаў такога магутнага маладзёжнага руху, якім быў Ленінскі камсамол. У мірны час і ў гады войнаў камсамольцы былі наперадзе: ішлі ў бой, пакаралі цаліну, ехалі на новабудоўлі, працавалі на вёсцы і заўсёды вялі за сабой моладзь.
Прыклад беззапаветнага служэння камсамольцаў Радзіме, народу заўсёды будзе ў памяці цяперашняга і будучага пакаленняў. Школу камсамола прайшлі шмат нашых землякоў. Сярод іх — А.Н.Падаляк, які з 1956 года звязаў свой лёс з маладзёжным рухам. У памяці Анатоля Навумавіча — слаўныя справы, камсамольскае братэрства, а дзень нараджэння камсамола для яго — адно з любімых святаў.

— Да моладзі ў той час, як і зараз, ставіліся добразычліва, з увагай,— падкрэсліў пры размове А.Н.Падаляк.— Узяць, да прыкладу, старшыню калгаса “Рассвет” К.П.Арлоўскага. Ён заўсёды пад-трымліваў любую ініцыятыву камсамольцаў, ішоў ім на-сустрач.
Аднойчы другі сакратар РК камсамола Анатоль Падаляк звярнуўся да Арлоўскага з просьбай прыняць удзел у чарговым сходзе камсамольцаў гаспадаркі. Старшыня згадзіўся і слова сваё стрымаў. Хлопцы і дзяўчаты абмяркоўвалі пытанне аб будаўніцтве танцпляцоўкі ў Мышкавічах. Было вырашана арганізаваць камсамольскі суботнік, а ў Кірылы Пракопавіча папрасілі будматэрыялаў. Ён паабяцаў, што выдзеліць усё неабходнае для будаўніцтва, а таксама накіруе прараба.
Як было дамоўлена, у наступную нядзелю камсамольцы сабраліся на вызначаным месцы, да таго ж дамовіліся самі назбіраць дошак, цвікоў з тым, каб пазбавіць гэтага клопату старшыню гаспадаркі: у яго і так іх хапае. Сакратар камсамольскай арганізацыі Уладзімір Бяляўскі пайшоў да Арлоўскага, каб паведаміць Кірылу Пракопавічу аб прынятым імі рашэнні.
Але кіраўнік і слухаць не захацеў: «Я ж паабяцаў!» Затым, крыху падумаўшы, Кірыла Пракопавіч падкрэсліў, што калгаснікі самі пабудуюць ім круглую з цынкавым дахам танцпляцоўку з высокімі дрэвамі да столі. І слова сваё кіраўнік стрымаў. Толькі папрасіў камсамольцаў: пакуль будзе весціся будаўніцтва — яны павінны працаваць без парушэнняў працоўнай дысцыпліны.
— У 60-я гады гаспадаркі пачалі вырошчваць кукурузу і цукровыя буракі,— працягвае А.Н. Падаляк.— Для гэтага ствараліся камсамольска-маладзёжныя брыгады, звенні. Перадавікам уручалі пераходныя сцягі, вымпелы — у той час і размовы не ішло аб тэлевізарах, халадзільніках (такія падарункі зараз атрымліваюць старанныя працаўнікі). Дзяўчаты і юнакі працавалі ўдарна, ні ў чым не ўступалі старэйшым таварышам. Перад моладдзю стаяла задача — працаваць аддана, бо толькі ў працы, разам з рабочымі і сялянамі можна было стаць сапраўднымі камуністамі.
Зараз маладыя людзі больш патрабавальныя да выбару прафесіі, памеру заработнай платы. А працаваць на грамадскіх пачатках і наогул не вельмі вітаецца. Як заваяваць сэрцы сучасных рабят, пераемніку камсамола — Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі над гэтым трэба пастаянна працаваць. Наладзіць работу будатрадаў, паўдзельнічаць у суботніках — яшчэ не ўсё, чым павінна займацца арганізацыя. Неабходна нацэльваць сучасную моладзь на вырашэнне важных задач, адпавядаючых эканамічнай і сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне. Трэба ўдзяляць значную ўвагу такім пытанням, як арганізацыя цікавага правядзення вольнага часу юнакоў і дзяўчат, займацца іх працаўладкаваннем, вырашаць жыллёвыя праблемы маладых сем’яў.
А ў тым, што БРСМ патрэбны — сумненняў няма. Па сваёй прыродзе моладзі трэба аб’ядноўвацца, адгукацца на ініцыятывы, бо ёй уласцівы патрыятызм, імкненне да ўсяго новага. А рэалізоўваць усё гэта і заклікана грамад-скае аб’яднанне.
Анатоль Навумавіч з пачуццём гонару называў прозвішчы сакратароў пярвічак, якія ў свой час уносілі важкі ўклад у развіццё і станаўленне маладзёжнага руху на Кіраўшчыне. Сярод іх — Святлана Азярэц, Міхаіл Дзятлаў, Кацярына Масюковіч, Анатоль Маглюй, Мікалай Сакалоўскі, Ганна Каралько, Анатоль Пявец, Іван Сапажкоў, Ганна Салановіч, Вольга Дайнека, Эма Харчанка, Віктар Баяршчонак, Сева Бяляўскі, Валянціна Міхалап, Марыя і Віктар Міхалапы і іншыя.
Таццяна БАРАДЗІНА.
P.S. “Не расстанусь с комсомолом — буду вечно молодым!”— радкі вядомай песні прыйшлі на памяць, калі размаўляла з А.Н.Падаляком. Гэтыя словы вельмі падыходзяць былому важаку моладзі. Няхай і надалей у яго вачах іскрыцца прыцягальны юнацкі запал!

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024