Бяспечнае харчаванне — пад кантролем

Бяспечнае харчаванне — пад кантролем

stolovka1

Падчас восеньскіх школьных канікулаў на базе 9 устаноў адукацыі раёна была арганізавана работа лагераў з дзённым знаходжаннем рабят. Усяго за гэты час было аздароўлена 150 дзяцей.
Работа школьных лагераў, як заўжды, знаходзілася пад строгім кантролем адказных служб. Быў праведзены сумесны маніторынг работы аздараўленчых лагераў спецыялістамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Падчас яго правядзення асаблівая ўвага надавалася стану тэхналагічнага абсталявання ў харчблоках, тэрмінам і ўмовам захоўвання прадуктаў харчавання, наяўнасці дакументаў, пацвярджаючых іх якасць і бяспеку, захаванню персаналам правілаў асабістай гігіены, мыцця посуду і ўборкі памяшканняў, а таксама якасці прыгатаванай ежы.
Усімі ўстановамі адукацыі былі праведзены неабходныя для работы аздараўленчых лагераў мерапрыемствы. Работнікі харчблокаў забяспечаны спецвопраткай і аднаразовымі пальчаткамі, у дастатковай колькасці — мыючымі і дэзінфікуючымі сродкамі.
Сталовыя забяспечаны дастатковай колькасцю халадзільнага абсталявання, што дазваляе захоўваць харчовыя прадукты ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі. Ва ўсіх правераных установах захоўваюцца суадносіны прыкладнага меню, у рацыёны ўключаны сокі і садавіна. На момант праверкі не было выяўлена парушэнняў тэхналогіі прыгатавання страў, тэрмінаў захоўвання прадуктаў, забароненых для харчавання дзяцей, а таксама са скончаным тэрмінам захоўвання.
Аднак, у некаторых установах адукацыі адзначаны парушэнні санітарных норм і правілаў. Так, у Скрыпліцкай СШ дапушчана паўторнае замарожванне размарожанага мяса, акрамя таго, асабістае і санітарнае адзенне знаходзілася ў адным месцы, што недапушчальна. У Барчыцкім НПК ДССШ сырыя яйкі захоўваліся ў халадзільніку для сутачных проб гатовай прадукцыі. На дзень правядзення маніторынгу дастаўка харчовых прадуктаў (малако, смятана, тварог) у Паўлавіцкую СШ ажыццяўлялася транспартам райспажыўтаварыства, на які не быў прадстаўлены санітарны пашпарт. Акрамя таго, сцены кузава і падлога былі брудныя, што, безумоўна, з’яўляецца парушэннем санітарных норм і правілаў.
Работу шэрагу навучальных устаноў па прывядзенні сталовых у адпаведнасць з патрабаваннямі санітарных норм можна было ахарактарызаваць са станоўчага боку. У пачатку новага навучальнага года ў харчблоку Мышкавіцкай СШ і Барчыцкага НПК ДССШ былі ўсталяваны новыя раздзелачныя сталы. Забяспечана наяўнасць гарачай праточнай вады да ўмывальніка перад уваходам у абедзенную залу ў Мышкавіцкай і Паўлавіцкай школах.
Як было адзначана, выкананне ўсіх санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, а таксама пастаянны кантроль з боку спецыялістаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі дазволяць і на далей забяспечваць якаснае і бяспечнае харчаванне дзяцей ва ўстановах адукацыі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024