Друкаваныя выданні — у кожную сям’ю

Такая мэта была пастаўлена намеснікам старшыні аблвыканкама Валерыем Малашка на абласной селектарнай нарадзе перад адказнымі службамі раёнаў вобласці, ад разваротлівасці якіх ва многім залежыць канчатковы вынік падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2015 года.

Было адзначана, што неабходна канкрэтызаваць ход правядзення падпіскі на перыядычныя выданні, асабліва на кантралюемыя — “Советскую Белоруссию”, “Магілёўскія ведамасці” і раённыя газеты. Усім зацікаўленым у гэтай важнай справе асобам трэба пастаянна сустракацца з працоўнымі калектывамі, насельніцтвам па месцы жыхарства, актыўней весці прапагандысцкую работу па станоўчым правядзенні падпісной кампаніі.
Падчас селектарнай нарады таксама канстатавалася, што многія суб’екты гаспадарання да цяперашняга часу поўнасцю не разлічыліся з РУП “Белпошта” па маючайся дэбіторскай запазычанасці за падпіску на газеты і часопісы на бягучы год. У ліку іншых — і Кіраўскі раён.
Аналізуючы ход бягучай падпісной кампаніі, па нашым раёне ўжо назіраецца актывізацыя гэтай важнай справы. Па стане на 26 лістапада г.г. маецца 12% выканання даведзенага задання (у мінулым годзе на гэты перыяд было 7%).
Зразумела, што асноўны цяжар па афармленні абанементаў на газеты і часопісы ўскладзены на работнікаў гарадскога і сельскіх аддзяленняў паштовай сувязі, грамадскіх распаўсюджвальнікаў. Менавіта яны працуюць у цесным кантакце з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, прадстаўляюць усю па-трэбную інфармацыю па цікавячых іх газетах і часопісах.
Са свайго боку калектыў раённай газеты “Кіравец” своечасова асвятляе ход усіх важных падзей у нашай краіне, вобласці, раёне. На старонках перыядычнага выдання кожны чытач можа знайсці матэрыял па густу: інфармацыі, замалёўкі, інтэрв’ю, справаздачы, рэйды і іншыя.
Больш таго, у журналістаў маюцца цікавыя напрацоўкі на наступны год, тым больш, што 2015 год для Кіраўшчыны — знамянальны: у сакавіку будзе адзначацца 80-годдзе з дня ўтварэння раёна і “раёнкі”. У маі ўсе жыхары будуць святкаваць 70-годдзе Вялікай Перамогі.
У наступным годзе адбудуцца выбары Прэзідэнта краіны: правядзенне гэтай важнай палітычнай кампаніі таксама будзе шырока асвятляцца на старонках “Кіраўца”.
Спадзяемся, што ў наступным годзе да нашых пастаянных падпісчыкаў далучацца і новыя прыхільнікі. Будзьце з намі!
Таццяна БАРАДЗІНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.